Віктар Канстанцінавіч Гардзей: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+ 3 categories; ± 2 categories using HotCat
Няма тлумачэння праўкі
Радок 23:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Закончыў Круговіцкую сярэднюю школу (1964) і (завочна) факультэт журналістыкі [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт|БДУ]] (1984). Пасля школы працаваў у [[калгас]]е, у 1965—1966 быў літсупрацоўнікам [[Горад Ляхавічы|ляхавіцкай]] раённай газеты «Будаўнік камунізму». 3 1966 — у ганцавіцкай раённай газеце «Савецкае Палессе»<ref>[http://www.gants.by/?p=1129/ Віктар Канстанцінавіч Гардзей належыць да пакалення паэтаў, што нарадзіліся ў пасляваенны час]</ref> (загадчык аддзела пісем, адказны сакратар, намеснік рэдактара). 3 пераездам у Мінск (1983) працаваў у рэдакцыях часопісаў [[Беларусь (1944)| «Беларусь»]], [[«Родная прырода»]], з 1989 года — старэйшы літсупрацоўнік аддзела прозы часопіса [[Маладосць (1953)|«Маладосць»]]. Таксама працаваў у часопісах [[Полымя (1922)|«Полымя»]] і [[Вожык (1945)| «Вожык»]].
 
Да 2010 года працаваў у выдавецтве [[Мастацкая літаратура, выдавецтва| «Мастацкая літаратура»]]. З 2010 года — загадчык аддзела прозы і паэзіі газеты [[Літаратура і мастацтва (1932)|«Літаратура і мастацтва»]].