Розніца паміж версіямі "Касцёл Святога Аляксея (Івянец)"

(Новая старонка: '{{Храм |Тып храма = Касцёл |Беларуская назва = Касцёл Святога Аляксея |Арыгінал...')
 
 
== Гісторыя ==
 
Пасля [[Паўстанне Каліноўскага|Паўстання Каліноўскага]] ў Івянцы былі канфіскаваны абодва каталіцкіх храма: драўляны [[Троіці касцёл, Івянец|Троіці касцёл]], пабудаваны ў [[XVII]] стагоддзі і каменны [[касцёл Святога Міхаіла, Івянец|касцёл Св. Міхаіла]], пабудаваны ў [[XVIII]] стагоддзі пры [[Францысканцы|францысканскім]] кляштары, — і былі перабудаваны ў [[Праваслаўе|праваслаўныя]] цэрквы. Нягледзячы на тое, што ў горадзе не засталося каталіцкіх храмаў, атрымаць дазвол на будаўніцтва новага храма было немагчыма, таму вернікам прыходзмлася збірацца ў невялікай драўлянай капліцы, пабудаванай у [[1820]] годзе на мясцовых могілках.
 
Пасля выдання «[[маніфест аб верацярпімасці|маніфеста аб верацярпімасці]]» [[1905]] года стала магчымым пачаць будаўніцтва новага касцёла. Фундатарамі сталі генерал [[Эдвард Каверскі]] і яго жонка [[Альжбета Каверская|Альжбета]]. [[23 мая]] [[магілёўскі архібіскуп|магілёўскім архібіскупам]] [[Ежы Юзэф Шэмбек|Ежы Юзэфам Шэмбекам]] быў асвечаны [[краевугольны камень]] новага касцёла. Архітэктарам новага храма стаў [[Міхаіл Хатоўскі]], які арыентаваўся ў сваім праекце на [[Касцёл Святой Ганны, Вільнюс|Касцёл Святой Ганны]] ў [[Вільня|Вільні]]. Будаўніцтва было скончана ў [[1907]] годзе і [[23 снежня]] таго ж года храм асвечаны ў гонар [[Святы Аляксей|Святога Аляксея]].
 
У [[1947]] годзе касцёл быў зачынены [[СССР|савецкімі]] ўладамі. У [[1962]] годзе будынак перададзены Дзяржаўнай бібліятэкі імя У. І. Леніна ў [[Мінск]]у і пераабсталявана пад архіў. Напачатку [[1980-я|80-х]] гадоў мясцовыя жыхары сталі дамагацца вяртанні храма, але вярнуць будынак атрымаўся толькі ў [[1989]] годзе. У [[1990]] годзе зноў пачалі служыць францысканцы.
 
== Архітэктура ==
Помнік архітэктуры [[неаготыка|неагатычнага стылю]]. [[Касцёл]] крыжападобны ў плане, з пяціграннай [[апсіда]]й і [[прамавугольнік|прамавугольнымі]] бакавымі крыламі [[трансэпт]]а, якія выступаюць далёка за межы сцен падоўжнага карабля. Двух'ярусная чатырохгранная шатровая вежа-[[званіца, архітэктура|званіца]] выступае з асноўнага аб'ёму і дамінуе ў агульнай кампазыцыі, завяршаючы двухсхільны дах з [[сігнатурка]]й над алтарнай часткай. Нэагатычныя элементы храма: стылізаваныя [[контрфорс]]ы, [[разета|акно-ружа]], стрэльчатыя вокны. Гатычная тэма працягнута ў інтэр'еры храма.