Розніца паміж версіямі "Касцёл Святога Аляксея (Івянец)"

Пасля [[Паўстанне Каліноўскага|Паўстання Каліноўскага]] ў Івянцы былі канфіскаваны абодва каталіцкіх храма: драўляны [[Троіці касцёл, Івянец|Троіці касцёл]], пабудаваны ў [[XVII]] стагоддзі і каменны [[касцёл Святога Міхаіла, Івянец|касцёл Св. Міхаіла]], пабудаваны ў [[XVIII]] стагоддзі пры [[Францысканцы|францысканскім]] кляштары, — і былі перабудаваны ў [[Праваслаўе|праваслаўныя]] цэрквы. Нягледзячы на тое, што ў горадзе не засталося каталіцкіх храмаў, атрымаць дазвол на будаўніцтва новага храма было немагчыма, таму вернікам прыходзмлася збірацца ў невялікай драўлянай капліцы, пабудаванай у [[1820]] годзе на мясцовых могілках.
 
Пасля выдання «[[маніфест аб верацярпімасці|маніфеста аб верацярпімасці]]» [[1905]] года стала магчымым пачаць будаўніцтва новага касцёла. Фундатарамі сталі генерал [[Эдвард Каверскі]] і яго жонка [[Альжбета Каверская|Альжбета]]. [[23 мая]] [[магілёўскі архібіскуп|магілёўскім архібіскупам]] [[Ежы Юзэф Шэмбек|Ежы Юзэфам Шэмбекам]] быў асвечаны [[краевугольны камень]] новага касцёла. Архітэктарам новага храма стаў [[Міхаіл Хатоўскі]], які арыентаваўся ў сваім праекце на [[Касцёл Святой Ганны, Вільнюс|Касцёл Святой Ганны]] ў [[Вільня|Вільні]]. Будаўніцтва было скончана ў [[1907]] годзе і [[233 снежня]] таго ж года храм асвечаны ўксёндзом [[Ян Казялевіч|Янам Казялевічам]] у гонар [[Святы Аляксей|Святога Аляксея]]<ref name="catholic">[http://catholic.by/2/belarus/dioceses/minsk-mohilev/100234.html Івянец — парафія Св. Аляксея]</ref>.
 
Падчас Другой сусветнай вайны касцёл застаўся пад апекай вернікаў і амаль не пацярпеў. У [[1947]] годзе касцёл быў зачынены [[СССР|савецкімі]] ўладамі. У [[1962]] годзе будынак перададзены Дзяржаўнай бібліятэкі імя У. І. Леніна ў [[Мінск]]у і пераабсталявана пад архіў. Напачатку [[1980-я|80-х]] гадоў мясцовыя жыхары сталі дамагацца вяртанні храма, але вярнуць будынак атрымаўся толькі ў [[1989]] годзе. У [[1990]] годзе зноў пачалі служыць францысканцы<ref name="catholic"/>.
 
== Архітэктура ==