Голас царквы (1955): Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''«Голас царквы»''' — рэлігійна-грамадскі часопіс праваслаўных беларусаў. Выдаецца з [[1955]...'
(Няма розніцы)

Версія ад 22:49, 22 студзеня 2012

«Голас царквы» — рэлігійна-грамадскі часопіс праваслаўных беларусаў. Выдаецца з 1955 г. у Нью-Ёрку на беларускай мове спачатку Царкоўнай радай Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў Нью-Ёрку (БАПЦ), з 1960 г. — Епархіяльнай управай БАПЦ у Нью-Ёрку, потым Радай БАПЦ. Выходзіць 2 разы на год (Вялікдзень і Каляды). У рэдакцыйную калегію ў розны час уваходзілі: архіепіскап Васіль (У.Тамашчык), М.Гарошка, Я.Запруднік, П.Манькоўскі, М.Міцкевіч, М.Тулейка і інш. Асвятляе пытанні набажэнства, гісторыі беларускай праваслаўнай царквы, дзейнасць беларускіх прыходаў на эміграцыі. Друкуе архіпастырскія пасланні да вернікаў, тэксты малітваў з нагоды пэўных дат, матэрыялы па гісторыі праваслаўных брацтваў у ВКЛ, манастыроў і цэркваў на Беларусі. Аналізуе старадаўнія рэлігійныя рукапісы, творы Кірылы Тураўскага, жыцце і дзейнасць Сімяона Полацкага, Еўфрасінні Полацкай, Ф.Скарыны, мітрапалітаў К.Смаляціча, Г.Цамблака і інш. Публіцыстычныя матэрыялы прысвечаны ў асноўным пытанням антырэлігійнага ўціску на Беларусі. На старонках часопіса змешчаны вершы Я.Купалы, Я.Коласа, А.Гаруна, артыкулы пра іх жыццё і творчасць, літаратурныя творы Н.Арсенневай, Ю.Віцьбіча, Т.Лебяды, С.Палуяна і інш.

Літаратура

  • Міцкевіч, М. «Голас царквы» / Марыя Міцкевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3. Гімназіі — Кадэнцыя / БелЭн; Рэдкал.: Г.П.Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э.Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. – С. 57. — ISBN 985-11-0041-2.

Шаблон:Беларускія перыядычныя выданні 1945-2012