Чырвоная змена: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др clean up, replaced: Беларускія перыядычныя выданні 1900-1950 → Беларускія перыядычныя выданні 1776-1945 using AWB (7794)
Радок 6:
У гады Вялікай Айчыннай вайны «Чырвоная змена» (са студзеня 1943 года) выходзіла ў глыбокім падполлі на базе партызанскай брыгады на востраве [[Зыслаў востраў|Зыслаў]] у Любанскім раёне Мінскай вобласці, расказваючы аб барацьбе беларускага народа з фашысцкімі акупантамі. Рэдагаваў газету былы выпускнік мінскага Камуністычнага інстытута журналістыкі (КІЖ) Міхаіл Барашкаў, выхадам газеты кіравала рэдакцыйная калегія, у якую ўваходзілі сакратары ЦК ЛКСМБ [[Міхаіл Зімянін]], [[Кірыл Мазураў]], сакратары Палескага, Мінскага і Магілёўскага падпольных абкамаў камсамола М. Пінязік, Я. Канаплін, П. Валожын. У сакавіку 1944 года «Чырвоная змена» пачала выходзіць у вызваленым Гомелі. Рэдактарам яе замест загінуўшага ў час блакады М. Барашкава стаў таксама прафесійны журналіст [[Іван Матыль]].
 
Касцяк рэдакцыйнага калектыву ў першыя пасляваенныя гады склалі прафесійныя газетчыкі, былыя партызаны, франтавікі-пісьменнікі [[Мікола Аўрамчык]], [[Алесь Астапенка]], [[Мікола Гамолка]], [[Алесь Асіпенка]], [[Хведар Бачыла]] і іншыя. Пры газеце працавала літаратурнае аб'яднанне, у розныя гады яго членамі былі [[Генадзь Бураўкін]], [[Рыгор Барадулін]], [[Анатоль Вярцінскі]], [[Сяргей Законнікаў]], [[Васіль Зуёнак]], [[Юрась Свірка]], [[Уладзімір Паўлаў]], [[Іван Пташнікаў]], [[Барыс Сачанка]], [[Іван Чыгрынаў]]. Тут адбылося адкрыццё таленту і [[Яўгенія Янішчыц| Яўгеніі Янішчыц]]. З «Чырвонай зменай» ахвотна супрацоўнічаў [[Уладзімір Караткевіч]], тут апублікаваны многія яго вершаваныя творы і эсэ: «Сплятайце рукі», «У тую ноч», «Як стажары ў небе заззялі», «Твой зорны шлях». На старонках газеты была апублікавана і аповесць [[Васіль Быкаў| Васіля Быкава]] «Жураўліны крык».
 
У красавіку 1971 года «за мабілізацыю моладзі на выкананне задач гаспадарчага і культурнага будаўніцтва» «Чырвоная змена» ўзнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага сцяга.
Радок 16:
 
== Галоўныя рэдактары ==
* [[Алесь Мікалаевіч Карлюкевіч| Алесь Карлюкевіч]] (1998-2002)
 
{{зноскі}}
 
{{Беларускія перыядычныя выданні 19001776-19501945}}
 
[[Катэгорыя:Газеты Беларусі]]