Падшыпнік: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|Падшыпнікі качэння '''Падшыпнік''' — апора вярчальных дэталей ([[Вал, машын...'
(Няма розніцы)

Версія ад 13:17, 24 студзеня 2012

Падшыпнік — апора вярчальных дэталей (валоў, восей), якая ўспрымае ад іх нагрузку і забяспечвае свабоднае іх вярчэнне. Шырока выкарыстоўваецца ў машынах, механізмах, прыладах і інш.

Падшыпнікі качэння

Падшыпнік качэння

 
Будова падшыпніка качэння. (1 — знешняе кольца, 2 — шарык, 3 — сепаратар, 4 — дарожка качэння, 5 — унутранае кольца)

Падшыпнікі качэння складаюцца з унутранага і вонкавага кольцаў, цел качэння (шарыкаў ці ролікаў) і сепаратара, які утрымлівае целы качэння на пэўнай адлегласці адно ад аднаго Целы качэння верцяцца паміж паверхняй дэталі (вала) і апоры, значна зніжаюць трэнне. Бываюць шарыкавыя і ролікавыя (цыліндрычныя, канічныя, сферычныя, сфераканічныя); адна-, двух- і шматрадныя; радыяльныя, радыяльна-ўпорныя, упорныя (падпятнікі), розных памераў і класаў дакладнасці.

Каб зменшыць трэнне, знос і награванне падшыпнікі змазваюць змазачнымі матэрыяламі.

Падшыпнік слізгання

Файл:Plainbearing.jpg
Падшыпнік слізгання

У падшыпніку слізгання цапфа вала слізгае непасрэдна па апорнай паверхні, якая бывае цыліндрычнай, канічнай ці шаравой формы. Такія падшыпнікі працуюць ва ўмовах паўвадкаснага і вадкаснага трэння. Звычайна гэты падшыпнік — адтуліна з нераздымнай утулкай (ці з двума паўцыліндрычнымі раздымнымі ўкладышамі) з антыфрыкцыйнага матэрыялу, у якой размешчаны вярчальны вал.