Жамэвю: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Roba7400 (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Жамэвю''' ({{lang-fr|Jamais vu}} — ніколі не бачанае) — стан, супрацьлеглы [[дэжавю]], раптам надыходзячае адчуванне таго, што добра знаёмае месца або чалавек зусім табе не вядомыя. Усе веды пра іх імгненна і цалкам сціраюцца з памяці. Даследванні паказваюць, што адчуванне дэжавю хоць бы раз у жыцці зведвае да 97% чалавек. ''Жамэвю'' сустракаецца значна радзей. Але паўтаральныя крыптамнезіі (так называюць усе скажэнні памяці) [[урач]]ы лічаць адным з [[сімптом]]аў псіхічнага засмучэння. Часцей за ўсё гэта [[шызафрэнія]], [[эпілепсія]], арганічны або старэчы псіхоз.
 
== Сутнасць феномену ==
Па-першае, стан жамэвю «накрывае» чалавека зусім раптоўна і без аніякіх прычынаў, тады як у страты памяці (нават кароткачасовай) заўсёды ёсць фізіялагічныя прычыны (траўма, шок). Прыклад тыповага жамэвю: падчас гутаркі з блізкім сябрам нейкім невытлумачальным чынам уся інфармацыя пра яго на некалькі хвілін нібыта сціраецца з памяці. І добра знаёмы чалавек ўспрымаецца як першы сустрэчны. Праз некаторы час усё ўстае на свае месцы. У гэтай з'яве, уласна, няма відавочных перадумоў і няма ніякіх наступстваў.
Другое ключавое адрозненне: пры страце памяці чалавек забывае што заўгодна і каго заўгодна, любы эпізод з мінулага або сапраўднага жыцця. Феномен жамэвю, насупраць, тычыцца толькі таго, што «тут, цяпер і менавіта гэта». Напрыклад, чалавек назірае даўно знаёмы яму пейзаж і ,раптам, менавіта яго на непрацяглы час «забывае». Вочы працягваюць перадаваць інфармацыю аб тым, што бачаць, у мозг, а той на некаторы час «адключаецца» ад прыняцця гэтай інфармацыі. Часам нешта падобнае здараецца з кампутарнымі сістэмамі, калі яны пачынаюць "падвісаць".