Браніслаў Герэмек: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dolyn (размовы | уклад)
Новая старонка: '{{Палітык | імя = Браніслаў Герэмек | выява = Bronislaw Geremek.jpg | подпіс_пад_выявай =...'
(Няма розніцы)

Версія ад 10:35, 26 студзеня 2012

Браніслаў Герэмек (нар. 6 сакавіка 1932, Варшава — памёр 13 ліпеня 2008) — польскі палітык, па адукацыі гісторык, былы кіраўнік Уніі Вольнасці, міністар замежных спраў у 1997—2000, у 1989—2001 дэпутат Сойму Х, І, ІІ і ІІІ скліканняў, у 2004—2008 дэпутат Еўрапарламента.

Браніслаў Герэмек
польск.: Bronisław Geremek
Дата нараджэння 6 сакавіка 1932(1932-03-06)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 ліпеня 2008(2008-07-13)[3][2][…] (76 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Адукацыя
Навуковая ступень доктарская ступень[d] (1960), габілітаваны доктар (1972) і навуковы прафесар[d] (1989)
Партыя
Член у
Род дзейнасці палітык, дыпламат, гісторык Новага часу, гісторык, пісьменнік, прафсаюзны дзеяч, медыявіст
Месца працы
Узнагароды
Аўтограф Аўтограф
geremek.pl (польск.)(англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзяцінства

Не расказваў наўпроста а сваім паходжанні і дзяцінстве, якія лічыў «зачыненай старонкай» у жыцьці, аднак у інтэрвію Яцэку Жакоўскаму ўзгадваў аб свядомасці жыдоўскай, якую ў сабе ўвесь час насіў. У 1940 патрапіў разам з бацькамі ў Варшаўскае гета, адкуль яны ўцяклі ў 1943. Яго айцец згінуў у Аўшвіцы.

Nigdy nie wracałem do moich dziecięcych doświadczeń, choć to one mnie formowały. Świat palił się na moich oczach. Palił się też mały świat rodzinnych kontynuacji, w których jest ciągłość oczywistych wartości, zasad, reguł. W mojej dziecięcej biografii świat ciągle się rozpadał. To też nadawało kształt mojej późniejszej wrażliwości.

Пасля вайны жыў найперш ва Ўсхове, пазней у варшаўскім Жалібожы. Там актыўна дзейнічаў у Звязе Маладога Змагання (Związek Walki Młodych) разам з Яцэкам Куранем, Ежы Вятрэм і Янушам Рэйкоўскім. Гэты апошні ўчыўся ў тым жа ліцэі, што і сам Браніслаў Герэмек.

У дарослым жыцці не лічыўся жыдом. Узгадаваў а сваёй «жыдоўскасці» толькі тады, калі адбывалісь праявы антысемітызму.

Навуковая дзейнасць

У 1954 скончыў вучобу на гістарычным факультэце Варшаўскага ўніверсытэту, у 19561958 атрымаў паслядыпломную адукацыю ў Парыжу. У 1960 атрымаў ступень доктара навук, а ў 1972 абараніў габілітацыю ў Польскай Акадэміі Навук. У 1989 атрымаў тытул прафэсара гуманітарных навук.

Займаўся даследаваннямі па гісторыі культуры і грамадзтва Сярэдневечча. Публікаваў артыкулы, праводзіў лекцыі, напісаў (некаторыя як суаўтар) 10 кніжак, зь якіх частка была перакладзеная на замежныя мовы. Доктарская праца 1960 краналася рынка працы ў сярэдневечыным парыскім рамястве, а таксама праблематыкі прастытуцыі ў гэтым горадзе; доктарская дысэртацыя 1972 года — пытанняў грамадзтва сярэдневечнага Парыжу.

Як навукоўца ў 19551985 працаваў у Інстытуце Гісторыі Польскай Акадэміі Навук у Варшаве. У 19601965 быў выкладчык у парыскай Сарбоне і кіраўніком тамтэйшага Цэнтра польскай культуры. Узнагароджаны 23 тытуламі «ганаровага доктара навук» (doktora honoris causa) між іншым ва ўніверсытэтах Балоньі, Кракава, Утрэхта, парыскай Сарбоне, Нью-Ёрку (Калюмбійскі) і Франкфурта. У 1992 стаў запрошаным прафэсарам у Францускім каледжы. Быў чальцом Эўрапейскай Акадэміі, Пэн Клюбу ды іншых арганізацыяў і таварыстваў.

У 19621965 быў дырэктарам Цэнтра польскай культуры ў Парыжу. Ведаў чатыры мовы: францускую, англійскую, італьянскую і нямецкую.

Палітычная дзейнасць

ПНР

У 1950 уступіў у ПАРП (PZPR), быў другім сакратаром партыйнай ячэйкі ў Варшаўскім Унівэрсытэце. У 1968 годзе на знак пратэсту супраць увядзеньня войскаў арганізацыі Варшаўскай дамовы ў Чэхаславаччыну выйшаў з партыі.

У 70-х актыўна дзейнічаў у польскай дэмакратычнай апазыцыі. У 19781981 быў утваральнікам і выкладчыкам Таварыства Навуковых Курсаў. У жніўні 1980 зьвязаўся з прафсаюзным рухам Гданьску, стаў адным з экспэртаў і дарадцаў «Салідарнасці». У 1981 на Першым зьезьдзе «Салідарнасці» узначаліў праграмную камісію. Быў інтэрнаваны пасля распачатага Войцэхам Ярузэльскім ваеннага становішча ў Польшчы, вызвалены ў снежні 1982, зноў стаў дарадцам нелегальнай на той час Салідарнасці, блізка супрацоўнічаў з Лехам Валэнсам. У 1983 быў ізноў арыштаваны па абвінавачваньні ў арганізацыі нелегальнай палітычнай дзейнасці. У 19871989 узначальваў Камісію палітычных рэформаў грамадзянскага камітэту. Браў удзел у пленарных перамовах у часе г. зв. Круглага стала з уладамі ПНР у 1989, якія прывялі да парламенцкіх выбараў у Польшчы і з'яўлення г. зв. дамоўнага сойму.

Рэспубліка Польшча

На выбарах да дамоўнага сойму атрымаў дэпутацкі мандат, пазней быў паўторна выбраны ў Сойм РП у 1991, 1993 i 1997. У дамоўным Сойме кіраваў Грамадзкім Парлямэнцкія Клюбам.

Належыў да заснавальнікаў Грамадзянскага Руху Дэмакратычная Акцыя, Дэмакратычнай Уніі і Уніі Вольнасці. Быў кіраўніком парлfмэнцкага клюбу ВУ 19901997. У 20002001 узначальваў Унію Вольнасці. Ад 2005 быў чальцом Дэмакратычнай Партыі.

У 1989—2001 знаходзіўся ў Сойме. У складах X, I і II скліканнях кіраваў Камісіяй Замежных Спраў, кіраваў таксама Канстытуцыйнай Камісіяй (1989—1991) і Камісіяй Еўрапейскага Права (2000—2001).

Пасля парлямэнцкіх выбараў у 1991 Лех Валэнса даверыў яму фармаванне новага ўрада, аднак гэтая місія скончылася няўдачай.

Пасля ўтварэння кааліцыі АВС-УВ 31 кастрычніка 1997 атрымаў пасаду Міністра спраў замежных. 12 сакавіка 1999 у рэзыдэнцыі польскага ўраду падпісаў Акт аб уступе ў НАТО. Абавязкі выконваў да 30 чэрвеня 2000.

На выбарах у Эўрапарлямэнт 13 чэрвеня 2004 быў абраны дэпутатам з камітэту Уніі Вольнасці, здабыўшы ў варшаўскай акрузе найвялікшую лічбу галасоў. У Еўрапарламенце ўваходзіў у склад фракцыі «Альянс Лібэралаў і Дэмакратаў для Еўропы» (Alliance des Démocrates et des Libéraux pour l’Europe). У 2007 адмовіўся даць паказанні ў працэсе люстрацыі, патлумачыўшы тым што зрабіў гэта ў 2004.

Быў адным з суаўтараў адкрытага ліста ад 5 ліпеня 2006, у якім былыя міністры замежных спраў ва ўрадах ІІІ РП пратэставалі супраць адмены прэзыдэнтам Лехам Качыньскім ваймарскага шчыту ў чэрвені 2006 і крытыкавалі характар польскай замежнай палітыкі ў польска-нямецкіх стасунках.

Прыватнае жыцьцё

Яго жонка, доктар Ганна Тэрэза Герэмек, была гісторыкам, навуковым працаўніком ВУ, памерла 21 ліпеня 2004. Меў двух сыноў. Займаўся калекцыянаваннем фаек, якіх меў каля 70.

Смерць

Сканаў 13 ліпеня 2008 у аўтакатастрофе на 92 дарозе ў Любені, наватамыскім павеце. Яго аўтамабіль маркі Mercedes-Benz зьехаў на процілеглы дарожны пас і сутыкнуўся з аўтамабілем маркі Fiat Ducato.

Вонкавыя спасылкі

  1. а б в http://orka.sejm.gov.pl/ArchAll2.nsf/3RP/097
  2. а б Bronislaw Geremek // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://news.bbc.co.uk/2/hi/europe/7504255.stm
  4. а б www.europarl.europa.eu
  5. WprostPlatforma Mediowa Point Group, 1982. — ISSN 0209-1747; 1689-2429 Праверана 16 студзеня 2023.
  6. https://nauka-polska.pl/#/profile/scientist?id=47219 Праверана 10 сакавіка 2020.
  7. https://www.ae-info.org/ae/User/Geremek_Bronislaw