Гістарыяграфія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 17:
 
== Роля гістарыяграфіі ў сучаснай гістарычнай навуцы ==
З сяр. 1980-ых гг. назіраецца працэс павелічэння цікавасці гісторыкаў да развіцця гістарыяграфіі. Часткова гэта тлумачыцца вялікай колькасцю выдаваемых штогод прац па [[Гісторыя|гісторыі]]. Па сведчанню Ф. Р. Анкерсміта[[Анкерсміт]]а, у 1989 г. мінуўшчынай займалася болей гісторыкаў, чым за ўсе часы ад Герадота да 1960 г., што стварала праблему для маладых спецыялістаў, якія жадалі арыентавацца ў распрацоўцы тых ці іншых пытанняў. Разам з тым, [[гісторыя]] пачала губляць сваё дысцыплінарнае адзінства. Кожны напрамак арыентуецца на пэўную даследчую вобласць, узаемадзейнічае з рознымі дысцыплінамі, а значыцца больш адыходзіць ад адзіна прынятых узораў. Разнастайныя падыходы, якія спавядаюць іх прыхільнікі, усё часцей прыводзяць да непаразуменняў паміж вучонымі. Змяняецца сама мова [[Гісторыя|гістарычнай навукі]] – тэрміналогія, разуменне розных паняццяў, тлумачэнне доказаў і г. д. Калі раней вызначальнае месца займала [[крыніцазнаўства]] (менавіта адзіныя падыходы да гістарычнай крыніцы аб'ядноўвалі большасць гісторыкаў), то сёння яно належыць гістарыяграфіі, якая разам з разглядам ступені вывучанасці даследчых праблем і аналізам гістарычнай думкі вымушаная выступаць у ролі навуковага перакладчыка.
 
== Крыніцы ==