Землетрасенне ў Перу (1970): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
арфаграфія
Roba7400 (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 7:
== Ахвяры і страты ==
 
Колькасць загінуўшых ад землетрасення і лавіны склала 74,194 чалавек, аднак, па некаторых адзнаках, гэты лік мусіць быць больш, чым 80,000. Каля 25,600 прапалі без вестак і 143,331 былі параненыя. Больш за 1,000,000 чалавек засталіся без прытулку. У Юнгаі 20,000 чалавек загінулі з-за апоўзня, і толькі 400 выжылі. ВыжіліВыжылі толькі тыя, хто знаходзіўся на высокіх кропках горада, такіх як могілкі, а таксама 300 дзяцей, якія наведвалі цырк на мясцовым стадыёне.
Землетрасенне паўплывала на плошчу каля 83,000 км², тэрыторыю, большую за плошчы [[Бельгія|Бельгіі]] і [[Нідэрланды|Нідэрландаў]] разам узятых. Невялікія страты і сцэны панікі былі зарэгістраваныя ў некаторых частках [[Эквадор|Эквадора]]. Падземныя штуршкі адчуваліся таксама ў заходняй і цэнтральнай [[Бразілія|Бразіліі]].
Гэта была агульнасістэмная катастрофа, якіяякая паўплывала на такія распаўсюджаныя вобласці, як рэгіянальная інфраструктура, сувязь, гандаль і транспарт. Яны былі амаль цалкам знішчаны. Эканамічны ўрон перавысіў паўтара мільярда даляраў [[ЗША]]. Гарады, мястэчкі, сялянскія вёскі, а таксама дамы, прамысловыя, грамадскія будынкі, школы, электра- і водазабеспячэнне і сродкі сувязі на іх былі сур'ёзна пашкоджаны або знішчаны. [[Панамерыканская шаша]] была таксама пашкоджана, што зрабіла прыбыццё гуманітарнай дапамогі вельмі цяжкім.
 
Перуанскай ўрад забараніў раскопкі ў рэгіёне, дзе горад [[Юнгай]] пахаваны, заявіўшы, што гэта нацыянальныя могілкі. Дзяцей, якія выжылі на гарадскім стадыёне, рассялілі па ўсім свеце. У [[2000]] годзе трагедыя натхнула ўрад аб'явіць [[31 траўня]] ''Днём памяцці і вывучэння стыхійных бедстваў''. Кожнае 31 траўня, у многіх школах Перу практыкуецца эвакуацыя, каб адзначыць гэтую катастрофу.