Наша Ніва (1906): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Спасылкі: clean up, replaced: Беларускія перыядычныя выданні 1900-1950 → Беларускія перыядычныя выданні 1776-1945, typos fixed: пытаньня using AWB (7794)
++
Радок 1:
{{Значэнні|Спасылка=Наша ніва}}
[[File:Nas niva 6111.JPG|thumb|Наша Ніва №1(1911)]]
'''«Наша ніва»''' (тагач. [[Беларускі лацінскі алфавіт|лац.]] '''«Nasza niwa»''') — штотыднёвая ''легальная'' грамадска-палітычная, навукова-асветніцкая і літаратурна-мастацкая [[газета]] нацыяльна-адраджэнскага кірунку. ''Першая'' газета з такою назвай (гл. таксама [[Наша ніва (1920)]], [[Наша ніва (1991)]]). Выдавалася ў [[горад Вільня|Вільні]], па-беларуску, у перыяд 10(23).11.[[1906]]  — 7(20).8.[[1915]]. Друкавалася кірыліцай, да 18(31).10.[[1912]] таксама і лацінкай.<!-- або да 24.10.1912?  — М.  В.  Біч (1973) --> ПершыЗвычайны нумартыраж газетыскладаў выйшаў4.5 утыс. друкарніасобнікаў. [[МарцінВыхад Кухта|Марцінагазеты Кухты]].быў Звычайныспынены тыражў складаўсувязі 4.5з тыс.набліжэннем асобнікаўрасійска-нямецкага фронту да Вільні.
 
== Рэдактары і выдаўцы ==
Заснавальнікі  — кіруючая група [[Беларуская Сацыялістычная Грамада, 1902|Беларускай сацыялістычнай грамады]] (браты [[Іван Луцкевіч|Іван]] і, [[Антон Луцкевіч]]ы, [[Вацлаў Іваноўскі]], [[Аляксандр Уласаў]], [[АлаізаЦётка Пашкевіч|(Алаіза Пашкевіч (Цётка)]] і інш.) Тая ж група кіравала газетай і пасля распаду Беларускай сацыялістычнай грамады да сакавіка 1914.
 
Рэдактары-выдаўцы:
* [[Зыгмунт Вольскі]].
* [[Аляксандр Уласаў]]  — з 8(22?).12.1906.
* [[Янка Купала]]  — з 7(20).3.[[1914]] рэдактар, з 16.5.1914 рэдактар-выдавец.
 
Рэдактары аддзелаў у розны час: Янка Купала, [[Якуб Колас]], [[Змітрок Бядуля]], [[Хведар Імшэнік]] (заг. канторы і сакратар рэдакцыі да 1909), [[Вацлаў Ластоўскі]] (з 1909 сакр. рэдакцыі), [[Ядвігін Ш.]], [[Сяргей Палуян]] (С. Ясяновіч), [[Альгерд Бульба]] (В. Чыж).
 
Першы нумар газеты выйшаў у друкарні [[Марцін Кухта|Марціна Кухты]].
Выхад газеты быў спынены ў сувязі з набліжэннем расійска-нямецкага фронту да Вільні. Пад нямецкай акупацыяй выхад газеты не ўзнаўляўся.
 
== Грамадзянская пазіцыя ==
== Спасылкі ==
У праграмным артыкуле першага нумара падкрэслена агульнанацыянальная пазіцыя газеты: «Наша ніва» — газета не рэдакцыі, але ўсіх беларусаў і ўсіх тых, хто ім спагадае...». Выданне мела больш за 3 тыс. сталых і часовых карэспандэнтаў у паветах і губернскіх гарадах, мястэчках і вёсках Беларусі, Маскве, Пецярбургу, Сібіры, за мяжой. Да выхаду ў свет газеты [[Беларус (1913)|«Беларус»]] гуртавала аўтараў усіх веравызнанняў і кірункаў, якія выступалі за культурна-нацыянальнае адраджэнне Беларусі. Нязменнымі ў «Нашай ніве» заставаліся ідэя сацыяльна-палітычнага, эканамічнага і культурнага адраджэння Беларусі, яе супрацоўніцтва з іншымі народамі, апазіцыя да самадзяржаўя. Паводле ацэнкі Віленскага ахоўнага аддзела ў 1908 «Наша ніва» напачатку была больш памяркоўная, чым [[Наша доля (1906)|«Наша доля»]], але пасля «стала змяшчаць артыкулы ўзбуджальнага характару, за што падвяргалася некалькі разоў канфіскацыі». Найважнейшай задачай «Наша ніва» лічыла ўсебаковае развіццё эканоміхі, грамадскай духоўнай культуры народа, стварэнне нацыянальнага стылю культуры і нацыянальных школ у беларускай літаратуры, тэатральным, музычным і выяўленчым мастацтвах шляхам засваення айчынных этна-культурных традыцый і творчых здабыткаў сусветнай, а найперш рускай, украінскай і польскай мастацкіх культур. Падтрымлівала ўсе формы народнай эканамічнай і культурна-асветнай самадзейнасці, памагала прафесіяналізацыі ў галіне літаратуры, іншых відаў мастацтва.
* Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 4. Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII — пачатак XX ст.) / М. Біч, В Яноўская, С.Рудовіч і інш. ; М. Касцюк (гал. рэд.) і інш. — Мн. : Экаперспектыва, 2005. ISBN 985-469-104-7.
 
* М. В. Біч. «Наша ніва» // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя: У 12 т. Т. 7. — Мн. : БелЭн, 1973.
== Тэматыка і змест ==
* Арсень Ліс. «Наша Ніва» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 5. М — Пуд / Беларус. Энцыкл. ; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш. ; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. ISBN 985-11-0141-9.
Газета друкавала вершы, нарысы, мастацкую прозу, навукова-папулярныя артыкулы, мела рубрыкі «У Думе і каля Думы», «Паштовая скрынка» і інш. Тэматыка, змест і характар падачы матэрыялаў мяняліся ў залежнасці ад палітычнай сітуацыі і складу рэдакцыі.
* Кветка Вітан. «Наша ніва» і Іван Луцкевіч // На суд гісторыі: Успаміны, дыялогі / Уклад. Б. І. Сачанка. Мінск: Мастацкая літаратура, 1994. С. 61-65.
 
У 1906—07 шмат месца займалі матэрыялы агітацыйнага і крытычнага зместу. Адкрытая крьггыка царызму і агітацыя на барацьбу за дэмакратычныя рэформы (цыкл артыкулаў 1907 [[Я. Колас]]а пад псеўдаімам Марцін «Дума і народ», «Партыі ў Думе» і інш.) пасля разгону 2-й Дзяржаўнай думы (чэрвень 1907) не знікала са старонак газеты, але набыла больш памяркоўны асветніцкі харакгар. «Наша ніва» пераарыентавалася на абарону адраджэнскіх ідэалаў Беларусі, мірнага і паступовага прагрэсу праз дэмакратызацыю цэнтральных і мясцовых органаў улады, выступала за стварэнне ўрада, адказнага перад парламентам, выбранага шляхам усеагульнага, роўнага і прамога галасавання, за ліквідацыю рэшткаў прыгонніцтва, рэарганізацыю сельскай гаспадаркі (развіццё сялянскага землеўладання, фермерскай гаспадаркі), культурна-нацыянальную аўтаномію, развіццё адукацыі, друку і кнігавыдання на роднай мове. Пад уплывам сацыяльна-эканамічнай праграмы БСГ «Наша ніва» заставалася выданнем, арыентаваным на абарону правоў і свабод беларускага працоўнага народа, крытыкавала палітыку П. Сталыпіна, асуджала рэпрэсіі супраць удзельнікаў вызвольнага руху, выкрывала дзяржаўную эксплуатацыю сялянства, прапаганду і правакацыі чарнасоценных палітычных груповак. У шэрагу артыкулаў і нататкаў абгрунтоўвала неабходнасць супрацоўніцтва беларусаў з нацыянальнымі меншасцямі на аснове раўнапраўя і асветы на роднай мове. «Наша ніва» выступала супраць шавінізму польскіх абшарніцка-клерыкальных колаў, асвятляла сацыяльнае бяспраўе сялян-беднякоў, рабочых, эмігрантаў у Еўропе і ЗША. Калі рэдактарам стаў [[Я. Купала]], газета адмовілася ад прапаганды хутароў, даказвала бесперспекгыўнасць для малазямельнага сялянства сталыпінскай аграрнай палітыкі, акцэнтавала ўвагу на спецыфічных умовах Беларусі, дзе з нацыянальнай праблемай звязана «справа сялянская і справа работніцкая». Выкрывала імперыялістычную сутнасць І сусветнай вайны.
 
Важнае месца на яе старонках займалі праблемы вясковага самакіравання, нар. адукацыі, этычнай культуры, экалогіі [арт. Мацея Крапіўкі (Цёткі) «Як нам вучыцца», Гмырака «Жыла, жыве і будзе жыць!», «Мова ці гугарка», «Якой нам трэба школы?», «Аб вясковай інтэлігенцыі», «Земства і воласць» і інш.]. Шмат увагі аддавала папулярызацыі прыродазнаўчых, эканам., с.-г. і прававых ведаў. Друкавала практычныя рэкамендацыі па земляробстве, жывёлагадоўлі, агародніцтве, выхаванні дзяцей.
 
На старонках «Нашай нівы» ўпершыню апублікаваны многія творы Я. Купалы (паэмы «Курган», «Бандароўна», 170 вершаў і каля 30 артыкулаў), Я. Коласа (каля 125 вершаў, больш за 40 апавяданняў, нарысаў і артыкулаў, урыўкі з паэмы «Новая зямля»), [[М. Багдановіч]]а, [[А. Пашкевіч (Цётка)|Цёткі]], [[А. Гарун]]а лепшыя дарэв. вершы і артыкулы [[З. Бядуля|З. Бядулі]], [[М. Гарэцкі|М. Гарэцкага]], [[Ц. Гартны|Ц. Гартнага]], [[К. Каганец|К. Каганца]], [[У. Галубок|У. Галубка]], [[К. Буйло]], [[А. Гурло]], [[Я. Журба|Я. Журбы]], [[Г. Леўчык]]а, [[К. Лейка|К. Лейкі]], [[А. Паўловіч]]а, [[Ядвігін Ш.|Ядвігіна Ш.]], [[А. Петрашкевіч]]а, [[Ф. Чарнушэвіч]]а, [[Э. Будзька|Э. Будзькі]], [[Стары Улас|Старога Уласа]], Л. Лобіка, І. Піліпава і інш.
 
Дзякуючы «Нашай ніве» адбывалася станаўленне беларускай літаратурна-мастацкай крытыкі, публіцыстыкі, культуралогіі, фалькларыстыкі (артыкулы, нарысы, даследаванні Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, [[Л. Гмырак]]а, [[Альгерд Бульба|А. Бульбы]], [[М. Гарэцкі|М. Гарэцкага]], [[В. Ластоўскі|В. Ластоўскага]], [[А. Луцкевіч]]а, [[І. Луцкевіч]]а [[У. Самойла|У. Самойлы]], [[Р. Зямкевіч]]а і інш.). Пісьменнікі і крытыкі «Нашай нівы» арыентаваліся на літаратурна-эстэтычныя традыцыі крытычнага рэалізму і прагрэсіўнага рамантызму, выкарыстоўвалі творчыя здабыткі імпрэсіянізму, экспрэсіянізму і іншых авангардысцкіх кірункаў. Яе супрацоўніхі даследавалі народны побыт і фальклор, хатнія рамёствы, праводзілі арганізацыйную і навуковую працу па даследаванні гісторыі беларускай культуры і яе тагачаснага стану, стваралі музычна-тэатральныя гурткі, дапамагалі станаўленню Першай беларускай трупы Ігната Буйніцкага, заснавалі [[Беларускі музей у Вільні]].
 
На старонках газеты складваліся лексічныя і граматычныя нормы новай беларускай літаратурнай мовы. У палемічных артыкулах, памфлетах і вершах выкрывалася антыбеларуская палітыка польскіх і расійскіх шавіністаў, антыбеларускі кірунак рэакцыйнага друку («Минское слово», «Северо-Заладная жизнь», «Виленскнй вестник» і інш.). Газета прапагандавала здабыткі іншанацыянальных культур, змяшчала ў перакладзе на беларускую мову творы [[Э. Ажэшка|Э. Ажэшкі]], [[А. Міцкевіч]]а, [[У. Сыракомля|У. Сыракомлі]], [[Марыя Канапніцкая|М. Канапніцкай]], [[Ю. Славацкі|Ю. Славацкага]], [[С. Жаромскі|С. Жаромскага]], [[Т. Шаўчэнка|Т. Шаўчэнкі]], В. Стафаніка, [[Л. Талстой|Л. Талстога]], [[А. Чэхаў|А. Чэхава]], [[М. Горкі|М. Горкага]], У. Караленкі, В. Брусава, урыўкі з артыкулаў В. Бялінскага; адзначала юбілеі Л. Талстога, [[М. Гогаль|М. Гогаля]], Т. Шаўчэнкі, Ю. Славацкага, [[Ф. Шапэн]]а, [[Ч. Дарвін]]а.
 
Апублікаваныя ў ёй даследаванні — аўтарытэтныя крыніцы па агульнай гісторыі, гісторыі літаратуры, этнаграфіі, мастаціве, гісторыі нацыянальна-вызвольнага руху, рэлігіязнаўстве. Сярод іх — ананімны артыкул «Сымон Канарскі», нарысы А. Пагодзіна «Уладыслаў Сыракомля», Д. Дарашэнкі «Беларусы і іх нацыянальнае адраджэнне», [[Р. Зямкевіч]]а «Адам Ганоры Кіркор», [[Власт]]а (В. Ластоўскага) «Аб беларускім местачковым і вясковым хатнім рамясле», «3 мінуўшчыны гораду Быхава», «10-летні юбілей літоўскага друку», «Хроніка Вялікага княства Літоўскага». У «Нашай ніве» ўпершыню апублікавана манаграфія В. Ластоўскага «Кароткая гісторыя Беларусі» (1910).
 
== Пераследаванні і рэпрэсіі ==
Віленская судовая палата ў чэрвені 1907 пачала судовае пераследаванне рэдактара [[А. Уласаў|А. Уласава]] за матэрыялы, апублікаваныя ў 8-м нумары (артыкулы «Дума і народ», «Зямельная справа ў Новай Зеландыі», верш [[Я. Колас]]а «Расійскія абразы»), 9-м (арт. «Работа Думы») і 12-м («Дзяржаўная Дума»), а таксама за аператыўна-інфармацыйныя рубрыкі «3 усіх старон», «3 Беларусі і Літвы», «Аб усім патроху». Паводле ацэнкі цэнзуры, артыкулы «напамінаюць падпольныя пракламацыі». Рэдактар абвінавачваўся за тое, што апублікаваў артыкулы, якія пабуджаюць да бунту і звяржэння існуючага ў дзяржаве грамадскага ладу. Рэдакцыя «Нашай нівы» плаціла штрафы, а А. Уласаў у 1910 быў зняволены. У 1915 такім самым абвінавачаннем пачалося судовае пераследаванне рэдактара [[Я. Купала|Я. Купалы]] за артыкул А. Язмена «Думкі» (16.1.1915).
 
== Выдавецкія ініцыятывы ==
«Наша ніва» была свайго роду грамадскім інстытутам беларускай культуры, выконвала ролю каардынацыйнага выдавецкага цэнтра. У 1907—13 яе намаганнямі апублікаваны зборнікі «Песні-жальбы» і «Апавяданні» [[Я. Колас]]а, «Вянок» [[М. Багдановіч]]а, «Бярозка» [[Ядвігін Ш.|Ядвігіна Ш.]], «Чыжык беларускі» [[Г. Леўчык]]а, літаратуразнаўчыя брашуры [[Р. Зямкевіч]]а, перакладныя творы. Выпускала штогадовы «Каляндар «Нашай нівы», альманахі «Зборнік «Нашай нівы», «Калядную пісанку. 1913 год» і інш.
 
== Архіў «Нашай нівы» ==
Важнай крыніцай па гісторыі беларускай літаратуры, мовы, журналістыкі, мастацтва з'яўляецца архіў «Нашай нівы» Беларускага музея ў Вільні, рукапісная спадчына Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, А. Гаруна, М. Гарэцкага і інш. (захоўваецца ў архівах Літвы і ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва).
 
== Гл. таксама ==
* [[Наша ніва (1920)]]
* [[Наша ніва (1991)]]
 
== Літаратура ==
* Александровіч С. Гісторыя і сучаснасць. Мн., 1968.
* Александровіч С. Пуцявіны роднага слова. Мн., 1971.
* Біч М. В. Біч. «Наша ніва» // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя: У 12 т. Т. 7.  — Мн. : БелЭнБелСЭ, 1973.
* Арсень Ліс А. «Наша Ніва» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 5. М  — Пуд / Беларус. Энцыкл. ; Рэдкал.: Г.  П.  Пашкоў (галоўны рэд.) і інш. ; Маст. Э.  Э.  Жакевіч.  — Мн. : БелЭн, 1999. ISBN 985-11-0141-9.
* Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 4. Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII  — пачатак XX ст.) / М. Біч, В Яноўская, С.Рудовіч і інш. ; М. Касцюк (гал. рэд.) і інш.  — Мн. : Экаперспектыва, 2005. ISBN 985-469-104-7.
* Кветка Вітан. «Наша ніва» і Іван Луцкевіч // На суд гісторыі: Успаміны, дыялогі / Уклад. Б.  І.  Сачанка. Мінск: Мастацкая літаратура, 1994. С. 61-65.
* Конан У. «Наша ніва» // Беларуская Энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11. — Мн. : БелЭн, 2000. С. 247-248.
* Конан У. Развіццё эстэтычнай думкі ў Беларусі (1917—1934 гг.). Мн., 1968.
* Унучак А. «Нашаніўства» і «заходнерусізм»: да пытання ідэйнай барацьбы за беларускую інтэлігенцыю на пачатку 20 ст. // Гістарычны альманах. 2006. Т. 12. С. 108—122.
* Унучак А. Сацыяльна-эканамічная публіцыстыка «Нашай нівы» // [[Гісторыя: праблемы выкладання]]. 2004. №  1. С. 49-53
* [http://www.zapadrus.su/zaprus/istbl/73--l-ir-1910-.html Гронский А.  Д.  Национальный вопрос на страницах газеты «Наша нiва» (1910)]
 
{{Беларускія перыядычныя выданні 1776-1945}}
 
[[Катэгорыя:Выданні на беларускай мове лацінкай]]
[[Катэгорыя:Газеты Беларусі]]
[[Катэгорыя:Газеты на беларускай мове]]
[[Катэгорыя:Газеты Расійскай імперыі]]
[[Катэгорыя:Выданні на беларускай мове лацінкай]]
 
[[ru:Наша нива (1906)]]