Амніёты: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.1) (робат дадаў: tr:Amniyot
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 58:
У адрозненне ад [[анамніі|анамній]] эмбрыянальнае развіццё амніёт праходзіць у [[яйка]]х, якія адкладваюцца на сушы, або развіваюцца ў арганізме маці. Багатыя жаўтком яйкі амніёт, праходзячы па яйкаводзе, пакрываюцца бялковай і шкарлупіннай абалонкамі. Бялковая абалонка мае дастатковую колькасць вады для развіцця эмбрыёна, а шкарлупінная забяспечвае захаванне формы, абараняе ад высыхання, механічных пашкоджанняў, выконвае бар'ерную і іншыя функцыі. Па меры развіцця ў яйцы зародкавага дыску па яго краях утвараецца полая кальцавая складка. Пры разрастанні яна ўкрывае ўвесь зародак, утварае вонкавую (серозную) і ўнутраную (амніятычную) абалонку. Прастора паміж абалонкамі запаўняецца амніятычнай вадкасцю. Зародак плавае ў вадкасці, якая засцерагае яго ад высыхання, механічных пашкоджанняў і стварае адпаведнае асяроддзе. Для амніёт таксама характэрна развіццё алантоіса, або зародкавага мачавога пузыра, у які выдзяляюцца прадукты распаду. Прылягаючы да вонкавай абалонкі і маючы развітую капілярную сетку, алантоіс выконвае і дыхальную функцыю. Для дарослых амніёт характэрны больш прагрэсіўныя ў параўнанні з анамніямі рысы арганізацыі, звязаныя з жыццём на сушы (арагавенне скурных покрываў, павелічэнне дыхальнай паверхні лёгкіх, раздзяленне малога і вялікага кругоў кровазвароту, з'яўленне тазавых нырак, унутранага апладнення, вялікая рухомасць і дасканаласць апорна-рухальнага апарата, нервовай сістэмы і інш.).
 
[[Катэгорыя:ЖывёлыПазваночныя]]
 
[[be-x-old:Амніёты]]