Біблія: Розніца паміж версіямі

30 байтаў дададзена ,  10 гадоў таму
др (r2.7.1) (робат змяніў: diq:İncil)
На працягу XVII-XIX стагоддзяў не было зроблена ні аднаго перакладу на беларускую мову.
 
У пачатку дваццатых гадоў [[Баптызм|баптысцкі]] прэсвітар з [[Брэст]]а [[Лукаш Мікалаевіч Дзекуць-Малей|Лукаш Дзекуць-Малей]] перавёў Евангелле на беларускую мову. Пазней свае паслугі перакладу прапанаваў [[Антон Іванавіч Луцкевіч|Антон Луцкевіч]]. Ён і далучыўся да працы Дзекуць-Малея. У [[1931]] годзе выйшаў іх сумесны пераклад Новага Запавету і псалмоў. Наступны пераклад па храналогіі належыць да [[Вінцэнт Гадлеўскі|Вінцэнта Гадлеўскага]], які скончыў пераклад Новага Запавету да [[1930]] года, аднак супрацьстаянне каталіцкіх уладаў дазволіла выпусціць Новы Запавет толькі ў [[1939]] г. Вінцэнт пачаў перакладаць і Стары Запавет, аднак загінуў падчас вайны ад рук [[гестапа]]. Яго працу працягнуў [[Пётр Татарыновіч]]. Аднак пераклад Гадлеўскага і Татарыновіча моцна насычаны [[паланізмам]]і. Наступны пераклад звязаны з імем [[Янка Станкевіч|Янкі Станкевіча]]. Ён першы, хто перавёў ўсю Біблію на беларускую мову. Варта згадаць пераклады Мікалая Мацукевіча, Яна Пятроўскага, [[Міхась Міцкевіч|Міхася Міцкевіча]] (брата [[Якуб Колас|Якуба Коласа]]), [[Анатоль Клышка|Анатоля Клышкі]], Уладзіміра Чарняўскага. У [[2002]] годзе [[Васіль Сёмуха]] выдаў у Мінску пераклад ўсёй [http://holybible.by/by.html Бібліі] на беларускую мову на [[Тарашкевіца|тарашкевіцы]]. З [[1989]] года ажыццяўляе дзейнасць па перакладзе Святога Пісання Беларуская Біблейская камісія, арганізаваная пры [[Беларускі Экзархат Маскоўскага Патрыярхату|Беларускім Экзархаце]] мітрапалітам [[Філарэт (Вахрамееў)|Філарэтам]]. На дадзены момант зроблены пераклад чатырох Евангеллеў і рыхтуецца да друку Дзеі Апосталаў.
 
== Гл. таксама ==
Ананімны ўдзельнік