Адам Глобус: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Адхілена апошняя 1 змена (Billinghurst) і адноўлена версія 1025920 178.121.195.45
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Ада́м ГЛОБУС''', сапр.: '''Уладзімі́р Вячасла́вавіч АДА́МЧЫК''' ({{ДН|29|9|1958}}, [[горад Дзяржынск|Дзяржынск]]) — беларускі [[пісьменнік]], мастак, выдавец,
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сям'і пісьменніка [[Вячаслаў Адамчык|В. Адамчыка]]. З [[1959]] жыве Мінску. Скончыў педагагічнае аддзяленне [[Мінская мастацкае вучылішча|Мінскага мастацкага вучылішча]] (1977), [[Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі універсітэт]] (1983). Працаваў чарцёжнікам, мастаком-рэстаўратарам, мастаком-афарміцелем, рэдактарам у часопісе «Родник» (з 1987). Цяпер займаецца выдавецкай дзейнасцю (выдавецтва «Сучасны літаратар»). Удзельнік [[Таварыства Тутэйшыя|Таварыства «Тутэйшыя»]] (1986—1990). Сябра СП СССР (з 1988), [[СП БССР]] (з 1989)
 
== Творчасць ==
Працуе ў галіне паэзіі і прозы. У друку пачаў выступаць з вершамі ў 1981 (газета «Літаратура і мастацтва», часопіс «Маладосць»). Аўтар кніг «Парк» (паэзія, 1988), «Адзінота на стадыёне» (зборнік апавяданняў, 1989), «Смерць — мужчына» (1992), «Скрыжаванне» (1993), «Дамавікамерон» (1994), «Толькі не гавары маёй маме» (1995), «Койданава» (1997), «Новы дамавікамерон» (1998), «''Post scriptum''» (1999), «Тэксты» (зборнік ўсіх папярэдніх кніг, 2000), «Браслаўская стыгмата» (2001), «Сшыткі» (2003), «Дом» (2005), «сУчаснікі» (2006), «Літары»<ref>Глобус А. «Літары»: (зборнік). Выдавецтва ХАРВЕСТ, -Мн.: 2006. ISBN 985-13-5411-2. У зборніку сабраны кнігі: Дамавікамерон, Дамавікамерон новы, Дамавікамерон найноўшы, Дамавікамерон алфавітны, Дамавікамерон sexэвалюцыйны, Дамавікамерон miencki, Літаральнік.</ref> (2006), «Play.by» (2009). Публікаваўся ў складзе зборнікаў «Тутэйшыя» (зборнік твораў удзельнікаў Таварыства «Тутэйшыя», 1989), «Круглы год» (зборнік [[хоку]] беларускіх аўтараў, 1996), «Сучасная беларуская проза» (зборнік, 2003).
 
Вершы і апавяданні А. Глобуса перакладзены на асноўныя мовы свету, а таксама на асяцінскуюасецінскую і каталонскую, друкаваліся ў Вялікабрытаніі, Германіі, Славеніі, Чэхіі, Польшчы і Расіі («Оборотни» (1991), «Demonokameron» (1993), «Лирика by»<ref>Глобус А. Лирика : стихи и проза. — Москва: АСТ, 2007. — 576 с.</ref> (выбраныя паэтычныя і празаічныя творы ў рускім перакладзе, 2007)).
 
{{зноскі}}