Скандынаўскія горы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 6:
Горы складзены з крышталічных і метамарфічных парод, якія змяты ў складкі ў каледонскую эпоху; на ўсходзе злучаюцца з Балтыйскім шчытом. Пасля доўгай дэнудацыі горы перанеслі паўторнае падняцце ў кайназоі, якое ўтварыла сістэму блокаў, трэшчын і разломаў. Найбольшай амплітуды падняцці дасягнулі ў цэнтральнай і заходняй частках., што вызначыла зрушанасць водападзельных хрыбтоў на захад і значную шырыню ўсходніх схілаў. У чацвярцічны час Скандынаўскія горы траплялі пад покрыўнае зледзяненне, з чым звязана шырокае развіццё ледавіковых адкладаў і форм рэльефу.
 
Скандынаўскія горы ўяўляюць сабой рад выцягнутых з паўночнага ўсходу на паўнёвы захад горных плато, якія расчлянёны тэктанічнымі далінамі на асобныя масівы. Вяршынныя паверхні — фіельды, серыя паднятых на вышыню больш за 2000 м [[пенеплен]]аў. Найбольш высокія пласкагор'і ў паўднёвай частцы — Ютунхеймен, Хардангервіда, Юстэдалсбрэ, Тэлемарк, Доўрэфіель. Над сярэднім узроўні пласкагор'яў (ад 900 да 1700 м) узвышаюцца асобныя групы вяршынь і хрыбтоў з альпійскімі формамі рэльефу. У сярэдняй частцы Скандынаўскія горы прыкметна зніжаюцца. Іх перасякае Емтландская зона тэктанічных апусканняў — прадаўжэнне глыбока ўрэзанага ў сушу Тронхеймс-фіёрда. На поўначы распрасціраецца хр. Х'елен, перасечаны папярочнымі і падоўжнымі далінамі, над якімі ўздымаюцца завостраныя вяршыні з каравымі і даліннымі ледавікамі на схілах (г. Кебнекайсе, 2123 м). Крайняя поўнач — пласкагор'е Фінмаркен (300—500 м) з асобнымі астанцовымі вяршынямі. На захадзе горы амаль ушчыльную падыходзяць да ўзбярэжжа і моцна расчлянёныя. Вялікая колькасць [[фіёрд]]аў: самы доўгі ў Еўропе — [[Согне-фіёрд]] (даўж. 220 км, шыр. 5—6 км), Хардангер-фіёрд, Букн-фіёрд і інш. 3 боку мора фіёрдавае ўзбярэжжа акаймавана вузкай (30—60 км) паласой прыбярэжнай раўніны, утворанай у выніку маладых тэктанічных падняццяў (выш. да 40 м), дзе сканцэнтравана значная частка населеных пунктаў, гандлёвых і рыбалавецкіх партоў Нарвегіі. Карысныя выкапні: жалезныя, медна-нікелевыя, сульфідныя, тытанавыя руды.
 
Клімат умераны, пераважна акіянічны з халаднаватым летам, умерана халоднай зімой. Пад уплывам цёплага Паўночна-Атлантычнага цячэння сярэдняя тэмпература студзеня адносна высокая для гэтых шырот і зменьваецца ад 1°С да -14 °С, сярэдняя тэмпература ліпеня ад 16°С да 6°С. Ападкаў на заходніх схілах да 3000 мм, на ўсходніх — 400—800 мм за год. Клімат фіельдаў характарызуецца нізкімі тэмпературамі зімовых і летніх месяцаў, што разам з вялізнай вільготнасцю вызначае развіццё сучаснага зледзянення. Снегавая лінія ляжыць на вышыні 700—800 м на поўначы, 1500—1700 м на поўдні. На захадзе яна ніжэйшая, чым на ўсходзе.