Іаган Фуст: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 8:
 
== Кнігадрукаванне ==
[[Выява:Schöffer & Fust trademark00.jpg|thumb|Выдавецкая марка Фуста і Шэфера]]
 
Іаган Фуст быў хутчэй за ўсё ліхвяром або банкірам. З-за яго сувязі з [[Ёган Гутэнберг|Іаганам Гутэнбергам]], Фусту прыпісвалася вынаходніцтва кнігадрукавання; таксама ён лічыўся настаўнікам і партнёрам Гутэнберга. Некаторыя бачылі ў ім заступніка і патрона, які зразумеў каштоўнасць вынаходства Гутэнберга, і забяспечваў яго сродкамі; іншыя лічаць яго дзялком, які скарыстаўся тым, што ў Гутэнберга не было грошай, і ён забраў у апошняга даходы ад вынаходніцтва. Як бы там ні было, у Хельмаспергераўскім натарыяльным акце ад [[6 лістапада]] [[1455]] года гаворыцца, што Фуст пазычаў грошы Гутенбергу (верагодна, 800 гульдэнаў у 1450 і яшчэ 800 у 1452) для таго, каб той скончыў сваю працу, і што ў 1455 годзе Фуст прад'явіў позву Гутэнбергу, патрабуючы вярнуць пазычаныя грошы і працэнты (усяго 2026 гульдэнаў). Справа выглядае так, што Фуст не плаціў абяцаныя 300 гульдэнаў у год, якія павінны былі ісці на пакрыццё расходаў, заработныя платы і г. д., а таксама, па словах Гутэнберга, абяцаў не патрабаваць працэнты.