Арцём Ігнацьевіч Вярыга-Дарэўскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя
др →‎Біяграфія: дапаўненне
Радок 37:
Паходзіў са старадаўняга, але збяднелага дваранскага роду. Бацька яго быў дазорцам мер і вагаў у Кублічах. Маці памерла пасля родаў. Дзяцінства А. Вярыгі-Дарэўскага прайшло ў фальварку Людвінава непадалёк ад [[Горад Дзісна|Дзісны]]. Пасля заканчэння Забельскай гімназіі (мяст. Валынцы, цяпер [[Верхнядзвінскі раён]]) служыў у Віцебскай часовай камісіі для рэвізіі дзейнасці губернскай дваранскай дэпутацкай зборні (1836—44). Вучыўся ў Забельскай гімназіі (мяст. Валынцы Дрысенскага павета, цяпер Верхнядзвінскі раён). У сярэдзіне 1840-х г. набыў фальварак Стайкі паблізу Віцебска, ажаніўся. Служыў у розных установах [[Віцебск]]а. З 1852 года калежскі асэсар.
 
Арцём Вярыга-Дарэўскі шмат сіл і часу аддаваў культурна-асветніцкай дзейнасці, імкнучыся арганізаваць на Віцебшчыне народныя школы, тэатр, бібліятэкі і чытальні. У 1850-я арганізаваў у Віцебску публічную бібліятэку. Збіраў беларускі фальклор. Пасылаў допісы ў газету «Kurjer Wileński» і «Виленский вестник» ([[Вільня]]), «Słowo» ([[Пецярбург]]), часопіс «Ruch muzyczny» ([[Варшава]]). Стаў вядомы як аўтар паэм, гутарак і драматычных твораў, якія разыходзіліся ў рукапісах: паэмы «Ахульга» (тэматычна звязаная з барацьбой горцаў пад кіраўніцтвам Шаміля), драмы «Гордасць», камедый «Хцівасць» і «Грэх 4-ы — гнеў». Першым пераклаў на беларускую мову паэму [[А. Міцкевіч]]а «Конрад Валенрод». Беларускія творы з-за цэнзурных умоў не друкаваліся, рукапісы не знойдзены. Пры жыцці ў 1858 годзе выйшла адзіная кніга на польскай мове «Гутарка пра сваяка» пад псеўданімам ''Беларуская Дуда'' ({{lang-pl|Białoruska Duda}}). Грамадскі рэзананс мела паездка А. Вярыга-Дарэўскага ў 1858 у Вільню, дзе ён сустрэўся з віднымі прадстаўнікамі культуры. Тады ж быў запачаткаваны знакаміты «Альбом Вярыгі-Дарэўскага» (1858—1863), які стаў своеасаблівым літаратурна-грамадскім альманахам, дзе між іншымі свае запісы пакінулі [[Уладзіслаў Сыракомля]], [[В. Каратынскі]], [[Адам Кіркор]], [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч]].<br/>, [[Аляксандр Рыпінскі]].

Выказанае ў навуковай літаратуры меркаванне, што А. Вярыга-Дарэўскі аўтар паэмы «[[Тарас на Парнасе]]», не пацверджана даследаваннямі.
 
У 1861—1862 браў удзел у патрыятычных дэманстрацыях у Віцебску, за што стаў аб'ектам пільнага нагляду жандараў. У [[1863]] адзін з кіраўнікоў узброенага выступлення на Віцебшчыне. Арыштаваны 6.5.1863, амаль два гады правёў пад следствам у віцебскай турме. Першапачаткова асуджаны на пажыццёвую катаргу, замененую 8 гадамі катаржных работ. У 1865 сасланы ва Усходнюю Сібір (саляварны завод ва [[Горад Усолле-Сібірскае|Усоллі]]). З 1868 на пасяленні ў [[Іркуцк]]у. Памёр у [[Сібір]]ы.