Алесь Марціновіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сям'і настаўнікаў. Бацька Андрэй Рыгоравіч выкладаў гісторыю, Маці Яўгенія Аляксандраўна працавала ў пачатковых класах. Пасля заканчэння ў 1964 годзе Навасёлкаўскай сярэдняй школы [[Капыльскі раён |Капыльскага раёна]] паступіў на беларускае аддзяленне [[філалагічны факультэт БДУ| філалагічнага факультэта]] [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт | Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта]]. З трэцяга курса перавёўся на аддзяленне журналістыкі. У 1968 годзе закончыў ужо [[факультэт журналістыкі]] [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт |БДУ]].
 
Па размеркаванню працаваў загадчыкам аддзела пісем і масавай работы драгічынскай раённай газеты «Запаветы Ільіча». У 1969 годзе прызваны ў армію. Служыў афіцэрам, камандзірам мотастралковага ўзвода ў Забайкальскай ваеннай акрузе, паблізу ад сталіцы [[Бурація |Бураціі]] горада [[Улан-Удэ]]. Пасля звальнення ў запас працаваў у рэдакцыях капыльскай раённай газеты «Слава Працы» і слуцкай раённай газеты «Шлях Ільіча».