Іван Мележ: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 11:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў сярэднюю школу (1938), працаваў у Хойніцкім райкаме камсамола. У 1939 паступіў у Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры і з 1-га курса быў прызваны ў Чырвоную Армію. Летам 1940 удзельнічаў у далучэнні Паўночнай Букавіны да СССР. З першых дзён [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] на фронце — на Збручы, пад Уманню, Нікалаевам, Сінелькавам, Растовам-на-Доне, Лазавой. У чэрвені 1942 пад Растовам цяжка паранены і пасля лячэння ў тбіліскім гошпіталі адпраўлены ў тыл. Жыў у [[Бугуруслан]]е, потым выкладаў ваенную падрыхтоўку ў Малдаўскім педагагічным інстытуце, а з 1943 — у [[БДУ]], які знаходзіўся тады на станцыі Сходня ў Падмаскоўі, дзе вучыўся спачатку завочна на [[філалагічны факультэт БДУ| філалагічным факультэце]], а затым перайшоў на стацыянар (скончыў у 1945 ужо ў [[Мінск]]у). Пасля вучыўся ў аспірантуры, выкладаў беларускую літаратуру ва ўніверсітэце, працаваў у рэдакцыі часопіса «Полымя», у апараце ЦК КПБ. Член СП СССР з 1945, з 1966 — сакратар, а ў 1971—1974 — намеснік старшыні праўлення СП БССР.
 
Выбіраўся дэпутатам [[ВС БССР]] (1967—1976). Іван Мележ быў старшынёй праўлення Беларускага аддзялення таварыства «СССР — Францыя», старшынёй Беларускага камітэта абароны Міру, членам Сусветнага Савета Міру.