Павел Сцяпанавіч Малчанаў: Розніца паміж версіямі

акцёр тэатра і кіно, рэжысёр
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Картка:Асоба |імя = Павел Сцяпанавіч Малчанаў |арыгінал_імя = |партрэт = |п...'
(Няма розніцы)

Версія ад 13:45, 5 лютага 2012

Павел Сцяпанавіч Малча́наў ( 1 (14) сакавіка 190224 лютага 1977 — акцёр і рэжысёр, Народны артыст СССР (1949), Народны артыст БССР, лаўрэат Сталінскай прэміі СССР (1946).

Павел Сцяпанавіч Малчанаў
Род дзейнасці акцёр
Дата нараджэння 1 (14) сакавіка 1902(1902-03-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 лютага 1977(1977-02-24) (74 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Месца працы
Партыя
Узнагароды і прэміі
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
народны артыст СССР Народны артыст Беларускай ССР Сталінская прэмія

Біяграфія

П. С. Малчанаў нарадзіўся ў вёсцы Івольск Гомельскага павета (цяпер ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці).

У 1926 годзе скончыў драматычную студыю ў Маскве. Працаваў у 1926—1951 гг. у драматычнм тэатры імя Я. Коласа (БДТ-2) ў Віцебску (з 1952 года мастацкі кіраўнік тэатра), у 1930—1935 гг. на кінастудыі «Савецкая Беларусь». Таксама працаваў у Беларускім ТРАМе.
У час Вялікай Айчыннай вайны ў тэтры ва Ульянаўску ((1941—1942). У 1944 годзе ўзачальваў франтавую тэатральную брыгаду.

З 1952 года П. С. Малчанаў у Беларускім тэатры імя Я. Купалы ў Мінску.

Творчасць

Узнагароды званні

  • Сталінская прэмія (1946) за выкананне ролі ў спектаклі «Несцерка» Віталя Вольскага
  • Народны артыст БССР (1940)
  • Народны артыст СССР (1948)
  • Два ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (у 1940 і 1955 гг.)
  • медалі.

Памяць

  • У 1969 годзе створаны дакументальны фільм «Дзесяць хаілін з Паўлам Малчанавым»
  • У гонар П. С. Малчанава ў 1987 годзе названа адна з вуліц Віцебска
  • У 2002 годзе ў гонар 100-годдзя з дня нараджэння выпушчана паштовая картка з арыгінальнай маркай Рэспублікі Беларусь «П. С. Малчанаў. Народны артыст БССР і СССР. 1902—1977 гг.»[1]

Зноскі

Літаратура

  • Няфёд У. І. Малчанаў Павел Сцяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).
  • Витебск. Энциклопедический справочник / Редкол. И. П. Шамякин (гл. ред.) и др.. — Мн.: БелСЭ, 1988. — С. 244. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1.

Шаблон:Пачатак артыкулу