Журчалкі: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Журчалкі''' (''Syrphidae'') — сямейства двухкрылых насякомых, падатрад кароткавусыя (''Brachycera''...'
(Няма розніцы)

Версія ад 18:29, 5 лютага 2012

Журчалкі (Syrphidae) — сямейства двухкрылых насякомых, падатрад кароткавусыя (Brachycera).

Агульная характарыстыка

Адно з найбольш шырокіх сямействаў кароткавусых двухкрылых, сустракаюцца паўсюдна, акрамя пустыняў і тундраў, і на ўсіх мацерыках, акрамя Антарктыды. У сусветнай фауне - 6000 відаў, у Палеарктыцы - 1600. Выкапнёвыя журчалкі апісаны з эацэна. Падобныя да восаў, але на самай справе яны бяскрыўдныя. Вельмі хутка лётаюць і махаюць крыламі. Афарбоўка чорна-жоўтая. Формай цела нагадваюць перапончатакрылых - так яны маскіруюцца ад ворагаў.

Зноскі