Жыгалка асенняя: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Жыгалка асенняя''', '''Жыгалка звычайная''' (''Stomoxys calcitrans'') — від мух сямейства сапраўдныя м...'
(Няма розніцы)

Версія ад 19:30, 5 лютага 2012

Жыгалка асенняя, Жыгалка звычайная (Stomoxys calcitrans) — від мух сямейства сапраўдныя мухі. З'яўляецца пераносчыкам узбуджальнікаў сібірскай язвы, сепсісу, тулярэміі, трыпанасамозаў і іншых захворванняў. Распаўсюджаная паўсюдна. Колькасць ўзрастае да канца лета - пачатку восені.

Апісанне

Паводле біялогіі і марфалогіі блізкая да пакаёвай мухі. Даўжыня 5,5-7 мм. Мае шэрую афарбоўку з цёмнымі палосамі на грудзях і плямамі на брушку. Хабаток моцна выцягнуты і на канцы нясе пласцінкі з хітынавымі «зубамі». Трэннем хабатка аб скуру муха здымае эпідэрміс і, сілкуючыся крывёй, адначасова ўпускае атрутную сліну, выклікаючы моцнае раздражненне. Самкі і самцы сілкуюцца крывёй, нападаючы пераважна на жывёл, але часам і на чалавека. Пладавітасць 300-400 яек, якія адкладваюцца купкамі па 20-25 у гной, радзей на перагнілыя раслінныя парэшткі, часам у раны жывёл і чалавека, дзе і развіваюцца лічынкі.

Зноскі