Вуліца 1 Мая (Гродна): Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Першага мая вуліца''' – вуліца ў цэнтральнай частцы горада Гродна. Размешчана ад [[вулі...'
(Няма розніцы)

Версія ад 08:42, 6 лютага 2012

Першага мая вуліца – вуліца ў цэнтральнай частцы горада Гродна. Размешчана ад вуліцы Дзяржынскага да вуліцы Ваўковіча. Названа ў 1939 годзе. Да гэтага называлася Якаўлеўскі праспект, алея Трэцяга мая. Працягласць каля 500 метраў. Забудавана пераважна адна- і двухпавярховымі жылымі дамамі канца 19 – пачатку 20 стагодзя, практычна тымі будынкамі, якія і сфарміравалі вуліцу. На вуліцы знаходзяцца помнікі архітэктуры - будынкі: Лютэранскай кірхі і рэальнага вучылішча. На доме № 10, дзе ў 1892-96 гадах жыў М. Багдановіч усталявана мемарыяльная дошка, у самім доме працуе музей. На вуліцы таксама знаходзіцца швейная фабрыка, прымыкае Цэнтральны парк культуры і адпачынку. Грамадскі транспарт па вуліцы не ходзіць.

Літаратура

  • Гродно. Энциклопедический справочник / Белорус. Сов. Энцикл.; Редкол.: И.П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 438 с., [12] л. ил.: ил.