Барбарыс: Розніца паміж версіямі

2 594 байты выдалена ,  10 гадоў таму
Вынесла ў асобны артыкул
др (арфаграфія)
(Вынесла ў асобны артыкул)
'''Барбары́с''' (''Berberis'') — род кветкавых раслін сямейства барбарысавых.
 
У [[Беларусь|Беларусі]] дзікарослы 1 від — {{bt-bellat|барбарыс звычайны|Berberis vulgaris}}.
У [[Беларусь|Беларусі]] дзікарослы 1 від — {{bt-bellat|барбарыс звычайны|Berberis vulgaris}}, расце на схілах у далінах рэк, на ўзлесках, у светлых лясах і хмызняках). Лістападны калючы куст вышынёй да 2 м з рабрыстымі прамастойнымі або дугападобнымі парасткамі. Кветкі жоўтыя, духмяныя, у павіслых гронках. Плады ягадападобныя, ярка-чырвоныя, падоўжаныя, сабраныя ў гронкі, збіраюць у [[верасень|верасні]] — [[кастрычнік]]у. Народныя назвы ''кіслец'', ''кіслянка'' — плады маюць вельмі кіслы смак. Багатыя [[вітаміны|вітамінамі]] [[вітамін C|C]] (до 53 мг%) і [[вітамін K|K]], [[цукры|цукрамі]] (да 7 %), кіслотамі ([[яблычная кіслата|яблычнай]], [[лімонная кіслата|лімоннай]], [[вінна-кіслая кіслата|вінна-кіслай]] — да 7,5 %). Таксама ўтрымліваюць [[флаваноіды]], [[дубільныя рэчывы]], [[пектыны]], крыху [[алкалоіды|алкалоідаў]].
 
Раней барбарыс шырока выкарыстоўваўся ў беларускай шляхецкай кулінарыі. Яго сушылі, гатавалі [[варэнне]] (гронкамі ці асобнымі ягадамі) ў [[цукар|цукры]] і ў [[мёд]]зе, [[жэле]]. Салёны барбарыс нарыхтоўвалі позняй восенню і ўжывалі потым як гарнір, а таксама гатавалі з яго пікулі і салаты. У сусветнай кулінарыі найбольш вядомыя жэле, [[мармелад]]ы і джэмы з барбарысу (асабліва славутыя ў [[Францыя|Францыі]]), [[кісель|кісялі]], [[наліўка|наліўкі]] і [[лікёр]]ы; выкарыстоўваецца таксама і лісце барбарысу, якое надаецца на салаты. На [[Каўказ]]е з барбарысу гатуюць вострыя прыправы да мясных страў. У [[карэйская кухня|карэйскай]] і [[японская кухня|японскай]] кулінарыі папулярны блізкі сваяк барбарысу звычайнага, ''Berberis thunbergii''.
 
== Крыніцы ==