Вук Стэфанавіч Караджыч: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дзякуючы be-x-old:Вук Караджыч
(Няма розніцы)

Версія ад 11:05, 7 лютага 2012

Вук Стэфанавіч Караджыч (серб. Вук Стефановић Караџић) (7 лістапада 1787 - 7 лютага 1864) — сербскі лінгвіст, рэфарматар сербскай мовы.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Тршычы. Адукацыю атрымаў у Лозніцы, а пасля ў манастыры. Але бацька хутка вярнуў яго дадому, бо ў манастыры ён болей займаўся гаспадаркай, чым вучыўся. Вучыцца ў гімназыі ў Петрыне. Пазней вучыўся ў Белградзе. У хуткім часе захворвае і ад'язджае на лячэнне ў Пешт. Падчас знаходжання ў Вене знаёміцца з Ернеем Капітарам, які дапамагае яму ажыццяўляць запланаванае. Там Караджыч пачаў працу па рэфармаванні мовы і правапісу і ўвядзенні народнай мовы ў мастацкую творчасць. Праз забарону друкавацца ў Сербіі і Аўстрыйскай імперыі з'язджае ў Расію, дзе мае магчымасць працаваць. Пахаваны ў Вене, прах перавезены ў Белград.

Філалагічныя працы

У першай палове 19 стагоддзя Вук Караджыч з дапамогай вядучых тагачасных філолагаў (у тым ліку братоў Грым) і аўстрыйскай улады, якую прадстаўляў Ерней Капітар, рэфармаваў сербскі правапіс. Працы Караджыча, сярод якіх першае (1818) і другое пашыранае (1852) выданні сербскага слоўніка, пераклад Новага запавету (1847), заклалі падмурак сучаснай стандартнай сербскай мовы, а таксама значна паўплывалі на фармаванне сучаснай стандратнай харвацкай мовы. Вук Караджыч намагаўся наблізіць літаратурную мову да народнай, настойваў на прыманні ў літаратурную мову народных элементаў. Прапанаваў перарваць традыцыю пісьмовага маўлення, якое не мае апірышча ў народнай гаворцы, заснаваць новую літаратурную норму на базе жывой мовы. Намагаўся ачысціць сербскую мову ад царкоўнаславянізмаў як ненатуральных элементаў, а базай зрабіць новаштокаўскія дыялекты.

Рэформа кірыліцы

З стараславянскай азбукі Караджыч пераняў 24 літары:

А а Б б В в Г г Д д Е е Ж ж З з
И и К к Л л М м Н н О о П п Р р
С с Т т У у Ф ф Х х Ц ц Ч ч Ш ш

Да іх дадаў: Ј ј, Љ љ, Њ њ, Ћ ћ, Ђ ђ и Џ џ

Вонкавыя спасылкі