Розніца паміж версіямі "Першая сусветная вайна"

4 069 байтаў дададзена ,  8 гадоў таму
др (r2.7.1) (робат дадаў: ilo:Umuna a Sangalubongan a Gubat)
 
== Асноўныя падзеі ==
 
Першыя ваенныя дзеянні пачаліся ў Афрыцы і Ціхаакіянскім рэгіёне, у калоніях і залежных тэрыторыях еўрапейскіх краін. 8 жніўня 1914 года злучаныя брытанскія і французскія сілы нанескі ўдар па нямецккаму пратэктарату Тога, што ў Заходняй Афрыцы. Пасля, 10 жніўня нямецкія войскі атакавалі Паўднёвую Афрыку - частку брытанскай каланіяльнай імперыі. Новая Зеландыя – адзін з англійскіх дамініёнаў, 30 жніўня акупіравала нямецкія астравы Самоа (дакладней іх заходнюю частку). 11 верасня, для падтрымцы Рэйха, аўстралійскі ваенна-марскі флот і сухапутныя сілы высадзіліся на востраве Новая Памеранія (сёння Новая Братанія), які з'яўляўся часткай нямецкай Новай Гвінеі. На працягу некалькіх месяцаў сілы Антанты або выціснулі, або прынялі капітуляцыю ад усіх нямецкіх войск размешчанных у Ціхаакіянскім рэгіёне (большасць астравой была занята Японіяй). Войска Рэйха аказвала жорсткі супраціў толькі ў некаторых рэгіёнах Афрыкі (галоўным чынам на тэрыторыі сучаснай Танзаніі).
 
У Еўропе, арміі цэнтральных дзяржаў Германіі і Аўстра-Венгрыі пакутавалі ад адсутнасці супрацоўніцтва паміж штабамі ваеннай выведкі, і таму часта саюзнікі нават не ведалі аб узаемных планах дзеянняў. Спачатку Германія гарантавала падтрымку аўстрыйцам падчас уварвання Аўстра-Венгрыі ў Сербію, аднак абяцанні не перараслі ў рэальныя дзеянні. Аўстра-Венгрыя спадзявалася, што Германія здолее забяспечыць абарону паўночнай граніцы ад Расіі. Аднак нямецкае ваеннае кіраўніцтва, першым чынам, разлічвала усімі сіламі атакаваць заходні фронт, а менавіта Францыю. Гэтыя ўзаемныя непаразуменні прывялі да перафарміравання аўстрыйскай арміі з поўдня на поўнач, каб супрацьстаяць расійскаму войску. Аднак пры ракіроўцы, 12 жніўня, аўстрыйцы натрапілі на сербскія сілы і распачаўшы бітву, былі пераможаны.
 
З цягам часу сербы занялі відавочна абарончую пазіцыю, у адрознені ад аўстрыйцаў, якія 16 жніўня спрабавалі прабіць сербскія гарнізоны. У адну з разлютаваных баямі ноч сербы нечакана атрымалі падтрымку пад кіраўніцтвам Сцепа Сцепановіча. Праз тры дні аўстра-венгры былі вымушаны адступіць за Дунай, нясучы пры гэтым вялікія людскія страты ў 21 тысячу чалавек, пры 16 тысячах з сербскага боку. Гэта была першая вялікая перамога Антанты з пачатку вайны.
 
 
=== [[1914]] ===
* [[28 ліпеня]]: [[Аўстра-Венгрыя]] абвясціла вайну супраць [[Сербія|Сербіі]]