Першая сусветная вайна: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 79:
== Асноўныя падзеі ==
 
Першыя ваенныя дзеянні пачаліся ў Афрыцы і Ціхаакіянскім рэгіёне, у калоніях і залежных тэрыторыях еўрапейскіх краін. 8 жніўня 1914 года злучаныя брытанскія і французскія сілы нанескі ўдар па нямецккаму пратэктарату Тога, што ў Заходняй Афрыцы. Пасля, 10 жніўня нямецкія войскі атакавалі Паўднёвую Афрыку - частку брытанскай каланіяльнай імперыі. Новая Зеландыя – адзін з англійскіх дамініёнаў, 30 жніўня акупіравала нямецкія астравы Самоа (дакладней іх заходнюю частку)<ref>Сёння дзеліца на Заходняе Самоа і Амнрыканскае Самоа</ref>. 11 верасня, для падтрымцы Рэйха, аўстралійскі ваенна-марскі флот і сухапутныя сілы высадзіліся на востраве Новая Памеранія (сёння Новая Братанія), які з'яўляўся часткай нямецкай Новай Гвінеі. На працягу некалькіх месяцаў сілы Антанты або выціснулі, або прынялі капітуляцыю ад усіх нямецкіх войск размешчанных у Ціхаакіянскім рэгіёне (большасць астравой была занята Японіяй). Войска Рэйха аказвала жорсткі супраціў толькі ў некаторых рэгіёнах Афрыкі (галоўным чынам на тэрыторыі сучаснай Танзаніі).
[[File:MobilmachungSoldatenBayern1914.jpg|thumb|Нямецкія салдаты адпраўляюцца на фронт. Надпіс на вагоне"''З Мюнхена праз Мец у Парыж''"]]
 
У Еўропе, арміі цэнтральных дзяржаў Германіі і Аўстра-Венгрыі пакутавалі ад адсутнасці супрацоўніцтва паміж штабамі ваеннай выведкі, і таму часта саюзнікі нават не ведалі аб узаемных планах дзеянняў. Спачатку Германія гарантавала падтрымку аўстрыйцам падчас уварвання Аўстра-Венгрыі ў Сербію, аднак абяцанні не перараслі ў рэальныя дзеянні. Аўстра-Венгрыя спадзявалася, што Германія здолее забяспечыць абарону паўночнай граніцы ад Расіі. Аднак нямецкае ваеннае кіраўніцтва, першым чынам, разлічвала усімі сіламі атакаваць заходні фронт, а менавіта Францыю. Гэтыя ўзаемныя непаразуменні прывялі да перафарміравання аўстрыйскай арміі з поўдня на поўнач, каб супрацьстаяць расійскаму войску. Аднак пры ракіроўцы, 12 жніўня, аўстрыйцы натрапілі на сербскія сілы і распачаўшы бітву, былі пераможаны.
 
З цягам часу сербы занялі відавочна абарончую пазіцыю, у адрознені ад аўстрыйцаў, якія 16 жніўня спрабавалі прабіць сербскія гарнізоны. У адну з разлютаваных баямі ноч сербы нечакана атрымалі падтрымку пад кіраўніцтвам Сцепа Сцепановіча. Праз тры дні аўстра-венгры былі вымушаны адступіць за Дунай, нясучы пры гэтым вялікія людскія страты ў 21 тысячу чалавек, пры 16 тысячах з сербскага боку. Гэта была першая вялікая перамога Антанты з пачатку вайны. Аўстрыйцы не здолелі дасягнуць галоўнай мэты - ліквідацыі паўднёвага фронту; аказалася, што без нямецкай дапамогі Аўстра-Венгрыя не зможа весці вайну на два бакі адначасова (Сербія і Расія).
 
Нямецкі план прадугледжваў накіраваць усе сілы на Францыю, каб у хуткім часе пазбавіць яе удзелу ў вайне. А затым накіраваць усю армію супраць Расіі. Згодна плану Шліфена напад на Францыю павінны быў адбыцца з поўначы, праз тэрыторыю Бельгіі. У цэлях выканання плана нямецкае кіраўніцтва дасла бельгійскаму ўраду ноту, у якой змяшчала патрабаванне на дазвол знаходжання нямецкіх войск на тэрыторыі Бельгіі. Бельгійскі ўрад адказаў немцам, на што войска Германіі ўварвалася ў краіну, захапіўшы пры гэтым Люксембург. Немцы не прадугледжвалі моцнага супрацьстаяння, якое яны сустрэлі каля горада Ліеж, дзе знаходзілася ваеннае ўмацаванне. Імператарская армія, аднак, не зважаючы на бельгійскі супраціў пасоўвалася ў кірунку Францыі. Велікабрытанія ў дапамогу свайму саюзніку выслала экспедыцыйны корпус, які накіраваўся на ўсход. 21 жніўня 1914 года быў забіты першы брытанскі салдат, адбылося гэта паблізу Монса.