Розніца паміж версіямі "Першая сусветная вайна"

3 605 байтаў дададзена ,  8 гадоў таму
Пасля, аднак, абвясціла ўсеагульную мабілізацыю. 31 ліпеня Германія пагражае Расіі вайной, у выпадку далейшага правядзення поўнай мабілізацыі. У дадатак Францыя, таксама аб'явіла ўсеагульную мабілізацыю. 1 жніўня Другі Рэйх аб'явіў вайну Расіі, а двума днямі пазней Францыі. Нямецкае ўварванне ў Бельгію, са скасаваннем яе незалежнасці, вымусіла Брытанію аб'явіць вайну Германіі, 4 жніўня. Да вайны, таксама, далучылася Японія, якая мела дагавор з Англіяй. 6 жніўня Аўстра-Венгрыя аб'явіла вайну Расійскай імперыі.
 
== Развіццё падзей ==
== Асноўныя падзеі ==
 
Першыя ваенныя дзеянні пачаліся ў Афрыцы і Ціхаакіянскім рэгіёне, у калоніях і залежных тэрыторыях еўрапейскіх краін. 8 жніўня 1914 года злучаныя брытанскія і французскія сілы нанескі ўдар па нямецккаму пратэктарату Тога, што ў Заходняй Афрыцы. Пасля, 10 жніўня нямецкія войскі атакавалі Паўднёвую Афрыку - частку брытанскай каланіяльнай імперыі. Новая Зеландыя – адзін з англійскіх дамініёнаў, 30 жніўня акупіравала нямецкія астравы Самоа (дакладней іх заходнюю частку)<ref>Сёння дзеліца на Заходняе Самоа і Амнрыканскае Самоа</ref>. 11 верасня, для падтрымцы Рэйха, аўстралійскі ваенна-марскі флот і сухапутныя сілы высадзіліся на востраве Новая Памеранія (сёння Новая Братанія), які з'яўляўся часткай нямецкай Новай Гвінеі. На працягу некалькіх месяцаў сілы Антанты або выціснулі, або прынялі капітуляцыю ад усіх нямецкіх войск размешчанных у Ціхаакіянскім рэгіёне (большасць астравой была занята Японіяй). Войска Рэйха аказвала жорсткі супраціў толькі ў некаторых рэгіёнах Афрыкі (галоўным чынам на тэрыторыі сучаснай Танзаніі).
 
Нямецкі план прадугледжваў накіраваць усе сілы на Францыю, каб у хуткім часе пазбавіць яе удзелу ў вайне. А затым накіраваць усю армію супраць Расіі. Згодна плану Шліфена напад на Францыю павінны быў адбыцца з поўначы, праз тэрыторыю Бельгіі. У цэлях выканання плана нямецкае кіраўніцтва дасла бельгійскаму ўраду ноту, у якой змяшчала патрабаванне на дазвол знаходжання нямецкіх войск на тэрыторыі Бельгіі. Бельгійскі ўрад адказаў немцам, на што войска Германіі ўварвалася ў краіну, захапіўшы пры гэтым Люксембург. Немцы не прадугледжвалі моцнага супрацьстаяння, якое яны сустрэлі каля горада Ліеж, дзе знаходзілася ваеннае ўмацаванне. Імператарская армія, аднак, не зважаючы на бельгійскі супраціў пасоўвалася ў кірунку Францыі. Велікабрытанія ў дапамогу свайму саюзніку выслала экспедыцыйны корпус, які накіраваўся на ўсход. 21 жніўня 1914 года быў забіты першы брытанскі салдат, адбылося гэта паблізу Монса.
==Заходні фронт==
 
===1914 год – нямецкае ўварванне ў Бельгію і Францыю===
[[File:Western front 1914.jpg|thumb|Заходні фронт, 1914 год]]
Першай бітвай на тэрыторыі Белігіі была аблога Льежа, якая працягвалася з 5 па 16 жніўня. Пасля падзення гарадской крэпасці бельгіскае войска адступіла ў кірунку Антверпэна і Намюра. Асноўнае нямецкае войска, якое імкнулася прарвацца на тэрыторыю Францыі, амінула бельгійскую армію, якая стала цяпер сур'ёзнай пагрозай для нямецкага тылу. Па гэтай прычыне горад Намюр быў узяты ў аблогу з 20 па 23 жніўня.
 
Французскі наступацельны план (План XVII) прадугледжваў здабыццё Эльзаса і Латарынгіі. 14 жніўня пачалося выкананне плана праз атаку французаў на Сарбур у Латарынгіі і Мюлуз у Эльзасе. Французам пашчасціла здабыць першы горад і дайсці да ракі Саар, аднак пазней яны былі адкінутыя з гэтага рэгіёна. 20 жніўня нямецкай контратакай быў здабыты Сарбур. Акрамя таго, першапачаткова здабыты французскім войскам Мюлуз, быў пакінуты імі, з-за пагрозы знішчэння латарынгскіх аддзелаў.
[[File:German troops on the Belgian frontier HD-SN-99-02292.JPEG|left|thumb|Нямецкія салдаты на бельгійскай мяжы]]
Пасля перасячэння Бельгіі і Люксембурга нямецкая армія падступіла да граніцы Паўночнай Францыі, дзе сутыкнулася з аб'яднанным войскам французаў і брытанцаў. Пачалася серыя памежных бітваў. Асноўныя баі разгарнуліся ў раёне Шарлеруа і Монс. Пасля шэрагу паразаў урад саюзнікаў аб'явіў геральнае адступленне, падчас якога адбыліся бітвы пры Ле-Като і Гюдэ, таксама аблога Мабёжа.
 
Перадавыя нямецкія батальёны знаходзіліся ўжо на адлегласці 70 км ад Парыжа, як раптоўна два корпусы былі пераведзены ва Усходнюю Прусюю, што значна аслабіла наступленне на французскую сталіцу. У такой сітуацыі немцы вымушаны былі адступіць на поўнач ад ракі Эна, дзе войска і замацавалася. Такім чынам з гэтага перыяду на Заходнім фронце пачынаецца статычнае вядзенне вайны, якое працягнецца яшчэ тры гады. За гэты перыяд была вельмі моцна развіта сістэма траншэй і акопаў, якія цягнуліся ад Ла Манша да швейцарскай мяжы.
 
=== [[1914]] ===