Лакарна: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Лакарна''' (італ. Locarno) — горад на поўдні Швейцарыі. Размешчаны ў італамоўным ...'
(Няма розніцы)

Версія ад 14:24, 8 лютага 2012

Лакарна (італ. Locarno) — горад на поўдні Швейцарыі. Размешчаны ў італамоўным кантоне Тычына на паўночным беразе возера Лага-Маджорэ. Горад вядомы штогадовым кінафестывалем.

Гісторыя

Месца, дзе стаіць Лакарна, было заселена яшчэ ў дагістарычныя часы. Першае пісьмовае паведамленне аб паселішчы датуецца 789 годам. З 1342 - у складзе Міланскага герцагства; пры яго распадзе у разгар Італьянскіх войнаў (1513) узяты швейцарцамі. У XIX стагоддзі (да 1878) служыў адной з трох сталіц Тычына. Пасля Першай сусветнай вайны тут адбылася Лакарнская канферэнцыя, па выніках якой былі падпісаны Лакарнскія дагаворы, якія вызначылі статус межаў у Еўропе.