Перэгрын Тук: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MerlIwBot (размовы | уклад)
афармленне
Радок 4:
|Імя=Перэгрын Тук
|Арыгінал=Peregrin Took
|Партрэт=Prettypippin.jpg
|Роля=Білі Бойд
|Імёны=Піпін
Радок 11:
|Месца=Шыр
}}
'''Перэгры́н Тук''' ( {{lang-en|Peregrin Took}}, Пі́пін) - — [[хобіт]], персанаж эпасу «[[Валадар Пярсцёнкаў]]» [[Толкін|Джона Р.  Р.  Толкіна]]. Належаў да шляхетнага хобіцкага роду Тукаў. Паплечнік і блізкі сябар [[Фрода Бэгінс]]а. Воін Гондара. Выратаваў ад спалення Фараміра, брата Бораміра, сына намесніка Гондара [[Дэнатар II|Дэнатара II]] (які і хацеў спаліць яго). У гэтым яму дапамагаў воін Гондара [[Берагонд]]. Пасля Вайны Пярсцёнка стаў танам [[Шыр]]а.
 
== Біяграфія і ўдзел у падзеях «Валадара Пярсцёнкаў» ==
Перэгрын Тук нарадзіўся ў 2990  г. [[Трэцяя Эпоха Міжзем'я|Т. Э.]] у сям'і тана Паладзіна II і Эгланціны Тук і з'яўляўся малодшым дзяцёнкам (у яго былі тры старэйшыя сястры - — Перліна, Вочыцвета і Душыца) і адзіным сынам. Яго лепшы сябар - — [[Мэрыядак Брэндзібак]] - — з'яўляецца яго стрыечным братам па бацькоўскай лініі.
 
У 3018 годзе Т. Э., калі Фрода Бэгінс па парадзе [[Гэндальф]]а Шэрага ўсё-такі адправіўся ў [[Рывендэл]], выносячы з сабой [[Пярсцёнак Усяўладдзя]], Перэгрын Тук стаў адным з яго спадарожнікаў . На Савеце ў [[Элранд]]а яго і Мэрыядака Брэндзібака па патрабаванні таго ж Гэндальфа ўключылі ў лік Звяза Пярсцёнка. Усе разам Захавальнікі дабраліся да Парт Галена, дзе Перэгрына і Мэрыядака схапілі [[Урук-хай|оркамі]] [[Саруман]]а, пры гэтым загінуў старэйшы сын намесніка Гондара, [[Борамір]], які абараняў хобітаў. Толькі цудам Перэгрын уратаваўся падчас сваркі оркаў на ўзлессе [[Фангорн]]а. Там жа ён сустрэўся з [[Энты|энтамі]] і разам з імі прыняў удзел у знакамітым паходзе воінства энтаў на [[Ізенгард]].
 
Пасля разгрому Ізенгарда і адхілення Сарумана ад улады Переэгрын воляй выпадку падабраў [[паланцір]], выкінутыя з вежы [[Артханк]]а [[Грыма Чарвявуст|Грымам Чарвявустам]]. Паланцір забраў у яго Гэндальф, аднак, будучы ад прыроды вельмі цікаўным, Перэгрын усё ж такі хітрасцю завалодаў ім і на некаторы час зазірнуў у яго, - — тым самым падставіў сябе пад магічны ўдар Цёмнага Валадара [[Саўран]]а. Толькі дзякуючы неймавернай хобіцкай стойкасці Піпін не падпарадкаваўся волі Саўрана, аднак Гэндальфу прыйшлося ўзяць яго з сабой з асцярогі, што Саўран пажадае атрымаць дзёрзкага і непакорлівага хобіта жывым.
 
Гэндальф ўзяў яго з сабой у [[Гондар]], дзе Перэгрын з падзякі да свайго абаронцы, пакойнага Бораміра, паступіў на службу да яго бацькі, намесьніка [[Дэнатар II|Дэнатара II]] і стаў - — адзіным з вядомых хобітаў - — Стражаў Цытадэлі [[Мінас Цірыт]]а. Дзякуючы Перэгрыну, своечасова папярэдзіўшага Гэндальфа, маг паспеў перашкодзіць звар'яцеламу Дэнатару і выратаваць жыццё малодшаму сыну намесніка, [[Фарамір]]у.
 
Пасля разгрому войскаў Мордара на [[Бітва на Пеленнорскіх палях|Пеленнорскіх палях]] Пеэегрын у складзе роханска-гондарскай дружыны прыняў удзел у паходзе да [[Мараннон]]а і ў Бітве каля Чорнай Брамы, дзе асабіста забіў аднаго з троляў.
 
З заканчэннем Вайны Пярсцёнка Перэгрын, удастоены ў Гондары рыцарскага звання і прызначаны на пасаду каралеўскага пасланца, вярнуўся ў Шыр, дзе разам з Мэрыядакам узначаліў паўстанне хобітаў супраць дыктатуры Сарумана, які хітрасцю захапіў уладу над краінай. Паўстанне завяршылася пераможнай бітвай ў Прырэчьы, у якім Перэгрын і Мэрыядак выступалі ў якасці палкаводцаў.
 
У 1914  г. [[Чацвёртая Эпоха Міжзем'я|Ч. Э.]] Перэгрын Тук атрымаў у спадчыну тытул тана. У 1964  г. яны з Мэрыядакам добраахвотна склалі з сябе абавязкі кіраўнікоў сваіх родаў і адправіліся ў падарожжа ў [[Рохан]] і ў Гондар. Праз год абодва памерлі ў Гондары і былі пахаваныя ў магільным склепе гондарскіх каралёў і намеснікаў на Рат Дзінен.
 
{{Свет Міжзем'я}}