Іван Андрэевіч Хаванскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '''Хаванскі Іван Андрэевіч''' (?-1682) - князь, ваявода і палітычны дзеяч [[Расія|Маскоўскай дз...
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Хаванскі Іван Андрэевіч''' (?-1682) - [[князь]], [[ваявода]] і палітычны дзеяч [[Расія|Маскоўскай дзяржавы]], род якога паходзіў ад [[Гедымінавічы|Гедымінавічаў]]. Службу пачаў пры цары Міхаіле Раманаве. У 1636 г. быў ужо стольнікам, у 1659 г. атрымаў чын баярына. З 1656 да 1658 г. з'яўляўся царскім ваяводам у [[Магілёў|Магілёве]], затым узначальваў буйную групоўку войска, з якой спрабаваў падпарадкаваць яшчэ неакупаваную частку Вялікага Княства - [[Заходнюю Беларусь]]. Ягоная армія цярпела паразы ў 1660, 1661 і 1664 гг. Пасля разгрому паўстання ў [[Масква|Маскве]] (Меднага бунту) узначальваў галоўную пошукавую камісію, якая чыніла жорсткае следства. Пакараны смерцю ў 1682 г. за тое, што спрабаваў скарыстаць чарговае стралецкае паўстанне ва ўласнай барацьбе за ўладу.
 
== Крыніцы ==
Сагановіч Г. Невядомая вайна.