98 539
правак
JerzyKundrat (размовы | уклад) дрНяма тлумачэння праўкі |
JerzyKundrat (размовы | уклад) дрНяма тлумачэння праўкі |
||
У самую простую двухнейронную рэфлекторную дугу ўваходзяць адчувальны і рухальны нейроны.
Любы рэфлекс пачынаецца з раздражнення рэцэптараў — спецыяльных адчувальных утварэнняў. Яны прыстасаваны да ўспрыняцця энергіі раздражняльніка і яе пераўтварэння ў нервовыя імпульсы. Рэцэптарам можа быць як нервовы канец — дэндрыт, так і ўся спецыялізаваная клетка (напрыклад, святлоадчувальныя клеткі вока). Ад рэцэптара па валакне нервовы імпульс дастаўляецца да цела адчувальнага нейрона. Яно знаходзіцца ў спіннамазгавым нервовым вузле па-за межамі [[цэнтральная нервовая сістэма|цэнтральнай нервовай сістэмы (ЦНС)]]. Пасля гэтага па аксоне ад цела адчувальнай клеткі ўзбуджэнне трапляе ў ЦНС, дзе праз сінапс перадаецца на рухальны нейрон. Ад рухальнага нейрона яно накіроўваецца да рабочага органа і змяняе яго дзейнасць. У рабочым органе рэфлекторная дуга заканчваецца.
Прыкладам самага простага рухальнага рэфлексу з'яўляецца каленны рэфлекс. Ён праяўляецца ў хуткім пад'ёме нагі пасля рэзкага ўдару малаточкам па сухажыллі ніжэй каленнай рэпкі.
|