Чалавек: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Vagobot (размовы | уклад)
др Робот: хорошая статья ca:Humà
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[File:Da Vinci Vitruve Luc Viatour.jpg|thumb|[[Вітрувіянскі чалавек]]]]
'''Чалавек''' ({{lang-la|Homo sapiens sapiens}}), найвышэйшая ступень развіцця жывых арганізмаў на [[Зямля|Зямлі]], прадстаўнік [[біялагічны від|біялагічнага віду]], сацыяльная істота і суб'ект гісторыі і культуры.
 
Характарызацыя чалавека як найвышэйшай ступені развіцця лічыцца некаторымі праявай [[антропацэнтрызм]]у.
 
=hoi= Чалавек як біялагічная істота ==
[[File:Human.svg|thumb|[[Мужчына]] і [[жанчына]]]]
Арганізм чалавека складаецца з вялікай колькасці разнастайных па форме, памерах і функцыях [[клетка|клетак]]. Нягледзячы на спецыялізацыю (структурныя змяненні клетачных элементаў у адпаведнасці з функцыяй, якую яны выконваюць), усе яны маюць агульны прынцып будовы (плазматычная мембрана, цытаплазма, ядро, арганоіды) і валодаюць асноўнымі ўласцівасцямі жывога (абмен рэчываў і энергіі, раздражняльнасць, узбудлівасць, праводнасць, сакрэцыя, дзяленне і інш.), уключаючы падтрыманне пастаянства ўнутранага асяроддзя клеткі. Плазматычная мембрана аддзяляе клетачнае змесціва ад знешняга асяроддзя і рэгулюе паступленне ў клетку і вывядзенне з яе розных рэчываў. Арганоіды і ядро забяспечваюць жыццёвыя функцыі клеткі.
 
Падобныя па будове, функцыях і паходжанні клеткі фарміруюць [[тканка|тканкі]]. Па характары дзейнасці (спецыялізацыі) усе тканкі падзяляюць на чатыры групы: нервовую, мышачную, эпітэліяльную і тканкі ўнутранага асяроддзя.
 
3 тканак утвораны органы — анатамічна адасобленыя часткі арганізма. Органы, якія сумесна забяспечваюць выкананне адной або некалькіх функцый, аб'ядноўваюцца ў сістэмы органаў (дыхальную, крывяносную, стрававальную і інш.). 3 сістэм органаў утвораны цэласны чалавечы арганізм, які здольны процістаяць неспрыяльным уздзеянням знешняга асяроддзя, што несумяшчальны з жыццём асобнай клеткі або сістэмы.
 
Гл.: [[Прыматы]], [[Гамініды]], [[Генетыка]], [[Эвалюцыя]], [[Антрапагенез]], [[Раса]], [[Пол]].