Сяргей Іванавіч Грахоўскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Сяргей Іванавіч ГРАХОЎСКІ''' (нар. {{ДН|24|9|1913|12}}, с. Нобель Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Зарэчненскі р-н Ровенскай вобл., Украіна — {{ДС|11|12|2002}}, [[Мінск]]; Псеўданімы: ''М. Асіповіч''; ''Сяргей Івановіч''; ''С. Каршун''; ''Парамон Паромскі'';) — беларускі паэт, празаік і перакладчык.
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся у сялянскай сям'і. У 1914 разам з бацькамі пераехаў у мяст. [[Глуск]] на Магілеўшчыне. У 1930 пачаў працаваць рабочым на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце. У 1931—1932 працаваў карэктарам у Дзяржвыдавецтве БССР, у газеце «Чырвоная змена». Скончыў газетна-выдавецкае аддзяленне літаратурнага факультэту Мінскага педагагічнага інстытута (1935), працаваў рэдактарам на Беларускім радыё, выкладчыкам літаратуры на рабфаку пры [[БДУ]]. Арыштаваны 20.10.1936 у Мінску па адрасе: вул. Цнян­ская, д. 28а, кв. 1. Асуджаны пазасудовым органам НКУС 2.10.1937 як «''член контррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі''» і за «''антысавецкую дзейнасць''» да 10 гадоў ППК. Верагодна, некаторы час знаходзіўся ва Унжэнскім канц­лагеры НКУС Горкаўскай вобл. (ст. Сухабязводная). Вызвалены 19.10.1946. Пасля вызвалення выкладаў рускую мову і літаратуру ва Урэцкай сярэдняй школе Слуцкага р-на (1946—1949). У 1947 з С. Грахоўскага знята судзімасць, але 19.5.1949 ён быў паўторна арыштаваны. Асуджаны асобай нарадай МДБ СССР 27.8.1949 на пасяленне ў Новасібір­скай вобл., дзе працаваў настаўнікам. Рэабілітаваны па першай справе прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР 19.10.1955, па другой — 21.10.1955. З 1956 у Мінску. У 1957—1973 працаваў у часопісах «Бярозка» — загадчык аддзела рэдакцыі (1957—1959), [[Вясёлка (1957)|«Вясёлка»]] (1960—1973); літкансультантам [[СП БССР]] (1959—1960). У 1973—1974 адказны сакратар Камітэта па дзяржаўных прэміях БССР у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры. Член СП СССР з 1956. З 1974 на пенсіі. Асабовая справа Г. № 9934-с захоўваецца ў архіве [[КДБ Беларусі]].
 
== Творчасць ==
Дэбютаваў вершам у 1926. Аўтар зборнікаў паэзіі «Дзень нараджэння» (1958), «Чаканне» (1960), «Табе зайздросціць сонца» (1963), «Памяць» (1965), «Тры вымярэнні» (1967), «Вершы» (1968), «Паэма дарог» (1970), «Зазімак» (1976), «Лірыка» (1978), «3ачараванасць» (1978), «Асеннія гнёзды» (1982), «Кругі надзеі» (1985), «Верую» (1987), «І радасць і боль» (1988). Выйшлі кнігі вершаў для дзяцей «Ад вясны да вясны» (1959), «Сёння і заўтра» (1961), «Гарыць касцёр» (1966), «Сонечная сцежка» (1980), «Знаходка» (1985), апавяданняў «Агеньчык у акне» (1972).
 
Радок 9 ⟶ 11:
Выступае і як публіцыст. Выдаў кнігу «Мінск» (1971) і нарыс на маральна-этычную тэму «Бацькі і дзеці» (1972). Аўтар успамінаў пра перыяд рэпрэсій (аўтабіяграфічная трылогія «Такія сінія снягі», 1988; «Зона маўчання», 1990; «З воўчым білетам», 1991).
 
Пераклаў на беларускую мову «80 000 кіламетраў пад вадой» [[Ж. Верн]]а (1937, з [[Ю. ЛявоннымЛявонны]]м), аповесць «Ваенная тайна» [[А. Гайдар]]а (1936), раман «Крушэнне» [[Р. Тагор]]а (1958), «Выбраныя вершы і паэмы» [[А. Блок]]а (1980), кнігу лірыкі [[М. Дудзін]]а «Пасля спаткання» (1984), асобныя творы А. Пушкіна, Т. Шаўчэнкі, У. Маякоўскага, Я. Райніса, С. Ясеніна, Лесі Украінкі, П. Варанько, М. Забалоцкага, А. Твардоўскага, М. Ціханава, М. Ісакоўскага, Р. Гамзатава, А. Венцловы, Т. Масэнкі, М. Нагнібеды, У. Сасюры, Я. Судрабкална і інш. паэтаў.
 
Узнагароджаны медалямі. Заслужаны работнік культуры БССР (1983). Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя А. Куляшова (1983) за зборнік «Асеннія гнёзды».
Радок 18 ⟶ 20:
* Выбр. тв. Т. 1—2. Мн., 1994;
* Споведзь. Мн., 1990.
гл. падрабязней на сайце www.grahouski.org
 
== Літаратура ==
Радок 28 ⟶ 29:
* Скрыган Я. Адданасць // ЛіМ. 1985, 23 верас.;
* ЭГБ, т. 3.
* Савік Л.Савік "Чалавек і эпоха ў творах Сяргея Грахоўскага /www.grahouski.org/
* Баравікова Р.Баравікова "На грудку ў галавах пасадзіце шыпшыну" /ч./ "Маладосць". №9№ 9,2008г. /www2008 г.grahouski.org/
* Сандомирский Н.Сандомирский "Штрихи к портрету" /www.grahouski.org/
 
== У Сеціве ==
* http://www.grahouski.org
 
{{DEFAULTSORT:Грахоўскі Сяргей}}
[[Катэгорыя:Асобы]]