Фізіялогія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
+
Радок 1:
'''Фізіялогія''' (ад {{lang-el|Φύσις}} — прырода і {{lang-el|Λόγος}} — навука, веды) — [[навука]] аб заканамернасцях функцыянавання і рэгуляцыі біялагічных сістэм рознага ўзроўню арганізацыі, аб межах нормы жыццёвых працэсаў (нармальная фізіялогія) і хваравітых адхіленняў ад яе.
 
Фізіялогія — навука эксперыментальная. Падабенства ў будове і функцыях многіх органаў у жывёл і чалавека дае магчымасць папярэдне вывучаць іх на жывёлах і эксперыментаваць.
 
Многія адкрыцці ў галіне фізікі і хіміі дазволілі ўдасканаліць метады фізіялагічных даследаваыняў і ўзбагацілі фізіялогію новымі данымі.
 
Асаблівая роля ў фізіялагічных даследаваннях належыць сучаснай электроніцы, якая дае магчымасць з вялікай дакладнасцю фіксаваць розныя з'явы, што адбываюцца ў жывым арганізме. Гэта, напрыклад, рэгістрацыя электрыных з'яў у сэрцы — электракардыяграфія, у галаўным мозгу — электраэнцэфалаграфія, у мышцах — электраміяграфія і інш.
 
Сучасныя тэлеметрычныя метады дазваляюць вывучаць функцыі арганізма на адлегласці: работу сэрца, органаў дыхання і інш. Яны знайшлі шырокае прымяненне ў падрыхтоўцы касманаўтаў, спартсменаў, у клінічнай практыцы.
 
3 мэтай вывучэння фізіялагічных заканамернасцей шырока выкарыстоўваецца метад мадэліравання — штучнага ўзнаўлення працэсаў рознымі тэарэтычнымі мадэлямі і тэхнічнымі канструкцыямі. Так, створаны матэматычная мадэль умоўнага рэфлексу і матэматычнае апісанне механізма, які кіруе рытмам сардэчнай дзейнасці.
 
== Гл. таксама ==