Розніца паміж версіямі "Сцерлядзь"

75 байтаў дададзена ,  8 гадоў таму
др
стр-ра
др (стр-ра)
'''Сце́рлядзь''', мясцовая назва '''чачуга''' (''Acipenser ruthenus'') — від рыб сямейства асятровых.
 
== Апісанне ==
Сцерлядзь самыя маленькая і адзіная цалкам прэснаводная з асятровых рыб. Звычайная мае даўжыню 40-60 см і вагу 0,3-1,0 кг. Цела вераценападобнае, пакрытае дробнымі костнымі пласцінкамі. Уздоўж тулава маецца пяць шэрагаў буйных касцявых пласцінак. Спінныя пласцінкі датыкаюцца адна да адной, бакавыя — шчыльна прыціснуты паміж сабой. Грудныя плаўнікі ў сцерлядзі доўгія, шырокія. Спінны і анальны плаўнікі — невялікія, пасунуты назад. Хваставы плаўнік асіметрычны. На сярэдзіне рыла паміж вачамі і верхнім краем жабернай шчыліны маецца невялікая адтуліна, якая характэрна толькі для асятровых рыб. Рот размешчаны на ніжнім баку галавы і мае мясістыя губы. З іх дапамогаю сцерлядзь можа высоўваць яго вонкі і захопліваць ежу. Наперадзе рота маюцца чатыры вусікі. Спіна сцерлядзі цёмна-бурая, бруха жаўтаватае або белаватае, плаўнікі шэрыя.
 
== Біялагічныя асаблівасці ==
Жыве сцерлядзь ля дна рэк у самых глыбокіх месцах — праточных ямінах з пясчаным або галечным дном. У стаячыя воды заходзіць толькі ў час кармёжкі. Прычым зімуе яна ў нізоўі рэк. Вясной падымаецца ў іх вярхоўі. На гэта ім патрабуецца 4-5 тыдняў. Сілкуецца галоўным чынам ракападобнымі, чарвякамі, лічынкамі хіранамід і іншымі насякомымі.