86 595
правак
JerzyKundrat (размовы | уклад) др (ів) |
JerzyKundrat (размовы | уклад) др |
||
'''Аўтаномная нервовая сістэма''' — частка [[нервовая сістэма|нервовай сістэмы]] арганізма; кантралюе работу [[сэрца]] і сасудаў, унутраных органаў і [[залозы ўнутранай сакрэцыі|залоз унутранай сакрэцыі]], рэгулюе абменныя працэсы, рост і размнажэнне. Яна прадстаўлена двума ўзаемадзейнымі аддзеламі — сімпатычным і парасімпатычным. Дзякуючы іх сумеснай дзейнасці забяспечваюцца неабходныя для існавання [[клетка|клетак]] умовы.
== Агульны план будовы
Аўтаномная нервовая сістэма кіруе жыццёва важнымі працэсамі абмену рэчываў, работай [[сэрца]], гладкай мускулатуры полых унутраных органаў і сасудаў, розных [[залоза|залоз]]. Зыходзячы з будовы і фізіялагічных асаблівасцей, аўтаномную нервовую сістэму падзяляюць на сімпатычны і парасімпатычны аддзелы. I той, і другі маюць падобную будову: яны падзяляюцца на цэнтральную і перыферычную часткі. Цэнтральная частка размешчана ў межах [[цэнтральная нервовая сістэма|цэнтральнай нервовай сістэмы]]. Перыферычная частка складаецца з нервовых вузлоў (гангліяў) і нервовых валокнаў.
У аўтаномнай нервовай сістэме перадача праз сінапсы ажыццяўляецца з дапамогай двух медыятараў.
== Функцыі
Аўтаномная нервовая сістэма забяспечвае падтрыманне пастаянства ўнутранага асяроддзя арганізма праз рэгуляцыю работы ўнутраных органаў, сэрца і сасудаў. Яна прыстасоўвае іх дзейнасць да зменлівых умоў асяроддзя і патрэб арганізма, рэгулюе абмен рэчываў, ажыццяўляе яго карэкцыю.
|