Аўтаномная нервовая сістэма: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
JerzyKundrat (размовы | уклад) дрНяма тлумачэння праўкі |
JerzyKundrat (размовы | уклад) др →Функцыі |
||
Радок 20:
== Функцыі ==
Аўтаномная нервовая сістэма забяспечвае падтрыманне пастаянства ўнутранага асяроддзя арганізма праз рэгуляцыю работы ўнутраных органаў, [[сэрца]] і сасудаў. Яна прыстасоўвае іх дзейнасць да зменлівых умоў асяроддзя і патрэб арганізма, рэгулюе [[абмен рэчываў]], ажыццяўляе яго карэкцыю.
Унутраныя органы і сэрца валодаюць двайной інервацыяй: да кожнага з іх падыходзяць сімпатычныя і парасімпатычныя нервовыя валокны. Яны аказваюць процілеглы ўплыў. Так, сімпатычныя нервы ўзмацняюць і паскараюць работу сэрца, а парасімпатычныя (напрыклад, блукаючы нерв) — запавольваюць рытм і сілу яго скарачэнняў. Выключэнне складаюць крывяносныя сасуды — яны маюць толькі сімпатычную інервацыю.
|