Інстытут беларускай культуры: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Адхілена апошняя 1 змена (178.121.249.67) і адноўлена версія 738041 Maksim L.
др вікіфікацыя
Радок 1:
'''Інстытут беларускай культуры''', скароч. '''Інбелкульт''' або '''ІБК''' — вышэйшая шматгаліновая навукова-даследчая ўстанова, першая ў гісторыі [[Беларусь|Беларусі]]. Інстытут быў заснаваны [[30 студзеня]] [[1922]] у [[Горад Мінск|Мінску]]у на базе Навукова-тэрміналагічнай камісіі Наркамасветы БССР, і існаваў да [[1928]], калі быў ператвораны ў [[БеларускаяНацыянальная акадэмія навук Беларусі|Беларускую акадэмію навук]].
 
У распрацоўцы першага статута ІБК ўдзельнічалі [[Уладзімір Іванавіч Пічэта|У.  І.  Пічэта]], [[Яўхім Фёдаравіч Карскі|Я.  Ф.  Карскі]], [[Зміцер Жылуновіч|З.  Х.  Жылуновіч]] (Цішка Гартны), [[Язэп Дыла|Я.  Л.  Дыла]]. Старшыні: [[Сцяпан Міхайлавіч Некрашэвіч|С. М. Некрашэвіч]] (1922—1924), [[Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі|У.  М.  Ігнатоўскі]] (1924—1926, з 1927 прэзідэнт).
 
Першыя супрацоўнікі: [[Уладзіслаў Чаржынскі|У.  В.  Чаржынскі]] (сакратар ІБК), [[Мікалай Васільевіч Азбукін|М.  В.  Азбукін]], [[Мікола Байкоў|М.  Я.  Байкоў]], [[Лявон Більдзюкевіч|Л. Більдзюкевіч]], [[Міхайла Грамыка|М.  А.  Грамыка]], [[М. М. Гуткоўскі]], [[Якуб Колас|К.  М.  Міцкевіч]] ([[Я. Колас]]), [[Янка Купала|І.  Д.  Луцэвіч]] ([[Я. Купала]]), [[Часлаў Іванавіч Родзевіч|Ч.  І.  Родзевіч]] і іншыя.
 
Напачатку Інстытут меў 2 секцыі: гуманітарную (з слоўнікавай, тэрміналагічнай і літаратурна-даследчай камісіяй) і прыроды (з геолага-глебазнаўчай камісіяй). З-за недахопу матэрыяльных сродкаў вёў даследаванні выключна ў галіне гуманітарных навук: распрацоўка практычных праблем беларускага мовазнаўства, вывучэнне беларускай літаратуры, мастацтва, гісторыі, этнаграфіі, фальклору. У 1923—1924 створаны агранамічная, прыродазнаўчая і медыцынская секцыі. У канцы 1923 на правах пастаяннай камісіі створана [[Цэнтральнае бюроБюро краязнаўства]]. У сакавіку 1924 арганізаваны секцыі этнаграфіі і геаграфіі, мастацтва, права, педагогіка, медыка-ветэрынарная, сацыяльна-эканамічная.
 
У ліпні 1924 [[ЦВК БССР|ЦВК]] і [[Савет народных камісараў БССР|СНК БССР]] зацвердзілі «Палажэнне аб Інстытуце беларускай культуры», паводле якога ІБК прызнаваўся вышэйшай дзяржаўнай навуковай установай Беларусі. У 1925 у склад ІБК увайшла камісія па вувычэнню прыродных прадукцыйных сіл Беларусі (створана ў 1923 Дзяржпланам БССР), арганізаваны яўрэйскі і польскі аддзелы. У 1926 ІБК вылучаны са складу Наркамасветы БССР і ператвораны ў самастойную навуковую ўстанову пры СНК БССР. На 1 ліпеня 1926 у інстытуце працавала 77 правадзейных членаў, 69 членаў-супрацоўнікаў і 60 членаў-карэспандэнтаў. У яго дзейнасці ўдзельнічалі каля 200 супрацоўнікаў ВНУ.
 
У чэрвені 1927 зацверджаны новы статут ІБК. Структура інстытута была набліжана да акадэмічнай. Уключала 2 аддзелы: гуманітарных навук (кіраўнік Некрашэвіч), прыроды і гаспадаркі (кіраўнік [[А. А. Смоліч]]). Створана аспірантура. У лістападзе 1927 СНК БССР зацвердзіў склад прэзідыума ІБК: [[У. М. Ігнатоўскі]] (прэзідэнт), [[М. І. Бялуга]] (віцэ-прэзідэнт), [[В. Ю. Ластоўскі]] (сакратар), С. М. Некрашэвіч, [[С. Л. Гельтман]] (загадчык польскага сектара), [[В. М. Аршанскі]] (загадчык яўрэйскага сектара) і 14 правадзейных членаў ІБК: Ігнатоўскі (кафедра гісторыі Беларусі), Ластоўскі (кафедра этнаграфіі), Пічэта (кафедра гісторыі права і гаспадаркі Беларусі), А. М. Ясінскі (кафедра ўсеагульнай гісторыі), С. Ю. Матулайціс (кафедра гісторыі Літвы), Некрашэвіч (кафедра жывой беларускай мовы), [[Я. Ю. Лёсік]] (кафедра беларускай навуковай мовы), І. І. Замоцін (кафедра беларускай літаратуры), Я. Купала, Я. Колас, Ц. Гартны (Жылуновіч, кафедра мастацкай літаратуры), [[М. Ф. Бліадухо]] (кафедра геалогіі), Смоліч (кафедра геаграфіі), Я. М. Афанасьеў (кафедра глебазнаўства). Працавалі кафедры: гісторыі беларускай мовы (з камісіяй па складанні гістарычнага слоўніка беларускай мовы), жывой беларускай мовы (з камісіямі па складанні слоўніка жывой беларускай мовы), дыялекталагічная (па вывучэнні беларускіх дыялектаў, у складзе кафедры Інстытута навуковай мовы), агульнай гісторыі, гісторыі Беларусі (з камісіямі па вывучэнні грамадскага руху на Беларусі, гісторыі гарадоў і краін Беларусі, гісторыі асветы на Беларусі), гісторыі беларускага права (з археаграфічнай камісіяй), гісторыі народнай гаспадаркі Беларусі, археалогіі Беларусі, этнаграфіі Беларусі (з фальклорнай камісіяй), гісторыі Літвы, глебазнаўства, батанікі (з батанічнай камісіяй і Батанічным садам каля Віцебска), заалогіі (з заалагічным музеем), геаграфіі (з камісіямі геаграфіі і картаграфіі, па складанні геаграфічнага слоўніка Беларусі), хіміі (з Цэнтральнай хімічнай лабараторыяй), антрапалогіі (з лабараторыяй вышэйшай нервнай дзейнасці і антрапалагічным кабінетам), біялогіі (з лабараторыяй эксперыментальнай біялогіі), Інстытут беларускага мастацтва (з камісіямі па вывучэнні гісторыі беларускага мастацтва, беларускага тэатра, беларускай песні і музыкі, музеем беларускага мастацтва), геалагічны інстытут (з секцыяй рэгіянальнай геалогіі). Дзейнічалі камісіі: бібліяграфічная, вайскова-тэрміналагічная, па вывучэнні Заходняй Беларусі, па вывучэнні культуры латышоў, па вывучэнні прамысловасці, па вывучэнні хатніх рамёстваў, па вывучэнні кааперацыі. У сістэму ІБК уваходзілі таксама навуковыя таварыства па вывучэнні Беларусі (пры Беларускай сельска-гаспадарчай акадэміі), бібліятэка, друкарня.