Czasopis: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''CZASOPIS, Часопіс''', беларускі інфармацыйна-культурны часопіс, які выдаецца Аб'яднаннем беларускіх журналістаў у Польшчы. Выходзіць з красавіка [[1990]] ў горадзе [[Беласток]] ([[Польшча]]) на [[польская мова|польскай]] і [[беларуская мова|беларускай]] мовах.
 
Выданне змяшчае штомесячны агляд грамадска-палітычных і культурных падзей на [[Усходняя Беласточчына|Беласточчыне]], у [[Беларусь|Беларусі]], Польшчы і ў свеце. Асвятляецца становішча беларускай нацыянальнай супольнасці, царкоўнае жыццё ў Польшчы і на Беласточчыне, гісторыя праваслаўных прыходаў і цэркваў.
 
"Czasopis" друкуе ўспаміны ўдзельнікаў гістарычных падзей у Польшчы і на Беларусі, артыкулы пра дзеячаў беларускай культуры, творы беларускіх пісьменнікаў Беласточчыны. Друкуюцца дыскусійныя матэрыялы, лісты чытачоў, інтэрв'ю. Аўтарскую рубрыку мае вядомы пісьменнік і публіцыст з Беласточчыны [[Сакрат Яновіч]].