Крыжовыя паходы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{Крыжовыя паходы}}
{{вызнч|1=Крыжо́выя пахо́ды}} — агульная назва ваенна-палітычных кампаній, якія праводзіліся заходнееўрапейскімі феадаламі ў XI—XV стагоддзях пад рэлігійнымі лозунгамі{{крыніца?}} з санкцыі папскага прастолу. У вузкім сэнсе — серыя такіх паходаў на Блізкі Усход (1096—1270; прынята разлічаць 8 крыжовых паходаў) пачаткова з мэтай вызвалення тэрыторый, на якіх узнікла хрысціянства, з-пад улады «няверных», а фактычна і ў інтарэсах феадалаў Заходняй Еўропы, якія імкнуліся да набыцця новых земляў і прыгонных, новых прадметаў раскошы, і ў інтарэсах эканамічна развітых гарадоў Паўночнай Італіі, якія ўступілі ў фазу перадкапіталістычнага развіцця і былі зацікаўленыя ў развіцці гандлёвых сувязяў з краінамі Усходу. Перад пачаткам першага крыжовага паходу, на саборы ў горадзе Клермон (Францыя), у 1095 годзе, яго ўдзельнікі пакляліся вызваліць гроб гасподні ў Ерусаліме, у знак чаго нашылі на сваіх строях чырвоны крыж, адкуль паходзіць назва ўдзельнікаў усіх крыжовых паходаў — крыжакі. Папы дакляравалі ім адпушчэнне ўсіх грахоў, здзейсненых пад час крыжовых паходаў. Найбольш важныя з паходаў на Блізкі Усход: першы (1096—1099), самы паспяховы, у ходзе якога былі адваяваныя ў мусульманаў Палесціна з Ерусалімам (ізноў страчаны хрысціянамі ў 1187 годзе), Сірыя і частка Малой Азіі і створаныя першыя дзяржавы крыжакоў; і чацверты (1202—1204), які скончыўся разгромам і разрабаваннем Канстанцінопаля і стварэннем крыжацкіх дзяржаў на тэрыторыі Візантыйскай імперыі. З падзеннем крэпасці Ака (1291) крыжакі страцілі ўсе іх тэрытарыяльныя набыткі на Блізкім Усходзе, апроч астравоў Усходняга Міжземнамор'я, захопленых асманамі ў XVI стагоддзі. Нягледзячы на заваёўнічы і рабаўніцкі характар гэтых крыжовых паходаў і іх канчатковую няўдачу, яны паспрыялі паскарэнню эканамічнага і сацыяльнага развіцця краін Заходняй Еўропы, ідэйнай і культурнай кансалідацыі еўрапейскіх народаў, мадэрнізацыі іх побыту і светапогляду, азнаёмілі еўрапейцаў з навуковымі і тэхнічнымі дасягненнямі мусульманскіх краін, а таксама старажытнагрэцкай спадчынай.