Перабудова: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KorAX (размовы | уклад)
Новая старонка: ''''Перабудова''' (рус. ''перестройка'') — агульная назва новага курсу савецкага [[КПСС|партыйн...'
 
KorAX (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 12:
 
'''Трэці этап''' (чэрвень [[1989]]—[[1991]]). Заключны этап, у гэты перыяд адбываецца рэзкая дэстабілізацыя палітычнага становішча ў краіне: пасля З'езду пачынаецца супрацьстаянне [[Камунізм|камуністычнага]] рэжыму з узніклымі ў выніку [[Дэмакратыя|дэмакратызацыі]] грамадства новымі палітычнымі сіламі. Цяжкасці ў эканоміцы перарастаюць у поўнамаштабны крызіс. Дасягае апагею хранічны таварны дэфіцыт: пустыя паліцы крам становяцца знакам мяжы 1980—1990-х. Перабудоўная эйфарыя ў грамадстве змяняецца расчараваннем, няўпэўненасцю ў заўтрашнім дне і масавымі антыкамуністычнымі настроямі. З 1990 гады асноўнай ідэяй становіцца ўжо не «ўдасканаленне сацыялізму», а пабудова дэмакратыі і рынкавай эканомікі капіталістычнага тыпу. «Новае мысленне» на міжнароднай арэне зводзіцца да аднабаковых саступак Захаду, у выніку чаго СССР губляе шматлікія свае пазіцыі. У [[Расія|Расіі]] і іншых рэспубліках Звяза да ўлады прыходзяць па-сепаратысцку наладжаныя сілы — пачынаецца «парад суверэнітэтаў». Заканамерным вынікам такога развіцця падзей сталі ліквідацыя ўлады КПСС і распад Савецкага Звяза.
 
== Тэрмін ==
8 [[Красавік|красавіка]] [[1986]] года адбыўся візіт М. С. Гарбачова ў [[Тальяці]], дзе ён наведаў Волжскі аўтазавод. На сваім выступе ў Тальяці [[Гарбачоў,_Міхаіл_Сяргеевіч|Гарбачоў]] упершыню ўжывае слова "перабудова" для пазначэння грамадска-палітычнага працэсу. Тэрмін быў падхоплены СМІ і стаў лозунгам распачатай новай эпохі ў [[СССР]].<ref>[http://cn.com.ua/N400/society/direct/direct.html Горбачев постгорбаческой эпохи]</ref><ref>[http://www.zn.ua/3000/3150/54190/ Как гэкачеписты страну из кризиса выводили.]</ref> Выдадзеная пасля гаворка Гарбачова звалася "Хутчэй перабудоўвацца, дзейнічаць па-новаму":
 
<blockquote>Пачынаць трэба першым чынам з перабудовы ў мысленні і псіхалогіі, у арганізацыі, у стылі і метадах працы. Скажу адкрыта, калі мы самі не перабудуемся, я глыбока перакананы ў гэтым, то не перабудуем і эканоміку, і наша грамадскае жыццё ў духу рашэнняў з'езду. Але ў такім разе мы не зладзімся і з пастаўленымі задачамі, маштабы і навізна якіх беспрэцэндэнтныя.</blockquote>