Язычніцтва: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Язычніцтва''' (ад [[Царкоўнаславянская мова|царк.-слав.]] «языцы» — чужаземцы, народы; '''паганства''') — агульны тэрмін для абазначэння старажытных вераванняў і [[культ]]аў, якія існавалі да ўзнікнення і пашырэння «вышэйшых» [[монатэізм|монатэістычных]] рэлігій ([[будызм]], [[хрысціянства]], [[іслам]]). Іншая назва — '''паганства''' (ад {{lang-la|paganus}} — язычнік).
 
Сутнасць язычніцкіх культаў заключалася ў магічным уздзеянні на [[прырода|прыроду]]. У большай ці меншай ступені захоўвалася ў духоўнай культуры многіх народаў нават пасля прыняцця адной з сусветнай рэлігій, што было звязана з захаваннем традыцый у сферы працоўнай дзейнасці, штодзённых паводзін, а таксама з непаўнатой ведаў чалавека аб прыродных і сацыяльных з'явах, немагчымасцю поўнасцю падначаліць сабе сілы прыроды. Для Я. характэрны вера ў шматлікіх [[багі|багоў]] і божастваў ([[політэізм]]); абагаўленне розных прыродных сіл і стыхій ([[пантэізм]]); перакананне ў рэальным існаванні [[душа|душы]], добрых і злых [[дух]]аў ([[Анімізм (вера)|анімізм]]); надзяленне чалавечымі рысамі і якасцямі прыродных з'яў, багоў, міфічных істот ([[антрапамарфізм]]); вера ў цудадзейную сілу асобных матэрыяльных прадметаў (фетышызм); уяўленні аб звышнатуральнай роднасці паміж людзьмі і пэўным відам [[жывёлы|жывёл]], [[расліны|раслін]] ([[татэмізм]]); магічныя дзеянні; культ продкаў. Прыхільнікі Я. — язычнікі (паганцы) — прыносілі разнастайныя ахвярапрынашэнні (часцей прадукты харчавання, расліны, радзей — жывёл і нават людзей) шматлікім божаствам, пакланяліся духам рэк, азёр, лясоў, асобных жывёл, а таксама дрэвам, камяням, крыніцам і г.д. Найбольш паважаныя язычніцкія багі славянскіх плямёнаў — [[Пярун]] (бог грому і маланкі), [[Вялес]] (бог жывёлагадоўлі), [[Сварог]] (бог неба) і яго сын [[Дажбог]] (бог сонца). Язычніцкія культавыя збудаванні называліся [[капішча]]мі (свяцілішчамі). У цэнтры капішчаў знаходзіліся драўляныя ці каменныя [[ідал]]ы, каля якіх праводзіліся святкаванні, выконваліся рытуальныя дзеянні.