Янка Брыль: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Revert, unexplain removal of content
Радок 2:
 
== Біяграфічны нарыс ==
Нарадзіўся ў сям'і чыгуначніка Антона Данілавіча Брыля. У [[1922]] разам з бацькамі вярнуўся на іх радзіму, у вёску [[Вёска Загор'е|Загор'е]] (Польшча, цяпер [[Карэліцкі раён]] [[Гродзенская вобласць|Гродзенскай вобласці]]). У 1931 Я. Брыль скончыў польскую сямігодку і паступіў у Навагрудскую гімназію, але не змог вучыцца з-за матэрыяльных цяжкасцей. У [[1939]] прызваны ў Войска Польскае, служыў у марской пехоце. Пасля пачатку 2-й сусветнай вайны, у верасні таго ж году трапіў пад [[Горад Гдыня|Гдыняй]] ў нямецкі палон, у [[1941]] уцёк, вярнуўся на Беларусь і далучыўся да партызанаў. У 1942 Я. Брыль стаў сувязным партызанскай брыгады імя Жукава Баранавіцкага злучэння, а ў 1944  — разведчыкам партызанскай брыгады «Камсамолец». Рэдагаваў газету «Сцяг свабоды» Мірскага падпольнага райкома партыі і сатырычны лісток «Партызанскае жыга́ла». Па вызваленні Беларусі працаваў рэдактарам раённай газеты ў [[гарадскі пасёлак Мір|г.п. Мір]], літаратурным супрацоўнікам газеты-плаката «[[Раздавім фашысцкую гадзіну]]», загадваў аддзелам рэдакцыі часопіса [[Вожык (1945)|«Вожык»]].
 
У розныя гады Я. Брыль быў намеснікам рэдактара часопісаў «Маладосць» і «Полымя», працаваў рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва Беларусі, быў сакратаром праўлення Саюза пісьменнікаў БССР, вёў актыўную работу па ўмацаванню сувязей беларускай літаратуры з літаратурамі народаў СССР і краін сацыялістычнай садружнасці. Шмат сіл Я. Брыль аддаваў працы ў якасці старшыні Беларускага таварыства «СССР  — Канада». Двойчы выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.
 
== Творчасць ==