Розніца паміж версіямі "Беларуска-літоўскія летапісы"

→‎Гістарыяграфія: зав. дакастрычніцкі перыяд
(→‎Гістарыяграфія: зав. дакастрычніцкі перыяд)
 
Фактычна, яшчэ раней да сюжэтаў «літоўскіх» летапісаў звяртаўся [[А. Л. Шлёцэр]], але палічыў іх існаванне нябылым, бо ў яго час самі гэтыя летапісы не былі вядомымі, а меліся толькі спасылкі на іх [[М. Стрыйкоўскі|М.Стрыйкоўскага]], і апроч таго, Шлёцар атаясамліваў ВКЛ з этнічнай Літвой, а магчымасць існавання граматнасці звязваў з прыняццем хрысціянства (у этнічнай Літве — [[1386]]), а пад «літоўскімі» разумеў помнікі, пісаныя на літоўскай мове, якіх, сапраўды, не існавала. Таксама існаванне летапісаў, пісаных жыхарамі ВКЛ, адмаўляў Крашэўскі.
 
З сяр. 19 ст. вывучэнне «літоўскіх» летапісаў актывізуецца, хоць і ненадоўга. Апроч выдання Нарбутам «Хронікі Быхаўца» ([[1846]]), Бадзянскі выдаў урыўкі з [[летапіс Рачынскага |летапісу Рачынскага]] ([[1846]]), [[А. Н. Папоў]] — частку [[Слуцкі летапіс|Слуцкага (Увараўскага) летапісу]] ([[1854]]). У «Лекцыях па рускай гісторыі» Кастамарава ([[1861]]) «беларускім» летапісам прысвячаецца невялікі раздзел. Аднак, пасля гэтага ў вывучэнні гэтай праблемы настаў перыяд застою, які так збянтэжыў Расійскую акадэмію навук, што ва ўмовы конкурсу прац на 10-ю [[прэмія графа Уварава|прэмію графа Уварава]] ([[1868]]) было ўнесена пажаданне, каб спаборнікі прысвяцілі свае даследаванні «заходнярускім» летапісам ({{таксама}}: [[заходнерусізм]]).
 
У 1880-я гады невялікія часткі сваіх прац па гісторыі Украіны прысвяцілі «літоўскім» («рускім», «руска-літоўскім») летапісам гісторыкі [[М. Малчаноўскі]], [[Е. Аганоўскі]], [[В. Б. Антановіч]] і [[М. Дашкевіч]] ([[1885]]), пазней — [[М. С. Грушэўскі]] ([[1895]]).
 
У 1880-я—1890-я гг. вывучэннем «літоўскіх» летапісаў займаліся польскія навукоўцы [[І. Шараневіч]] ([[1882]]), [[С. Смолька]] ([[1890]]), [[А. Прохаска]] ([[1890]]). Найважнейшай высновай Шараневіча стала прывязка (упершыню) цэнтру беларуска-літоўскага летапісання да [[Смаленск]]а.
 
У [[1901]] выйшла напісаная яшчэ ў [[1881]] праца І. А. Ціхамірава «Аб саставе заходнярускіх, гэтак званых літоўскіх летапісаў», а ў [[1910]] і [[1912]] — дзве працы [[Я. Якубоўскі |Я. Якубоўскага]].
 
Дакастрычніцкі перыяд гістарыяграфіі беларуска-літоўскага летапісання завершыла напісаная яшчэ да 1917 манаграфія [[Ф. Сушыцкі|Ф. Сушыцкага]] ([[1921]]—[[1929]]) «Заходне-рускія летапісы як помнікі літаратуры», якая выявілася непераўзыйдзенай як у сэнсе поўнасці выкарыстання першакрыніц (у пар. з 1980-мі гг. не ўлічвалася толькі «[[Хроніка Літоўская і Жмойская]]»), так і літаратуры аб іх, аднак, не ўлічвала прац Якубоўскага. Пад гэты час склалася класіфікацыя б.-л. летапісаў на 2 ці 3 групы, прычым Хроніка Быхаўца заўсёды называлася поўным [[спісак|спіскам]]. Сушыцкі падзяліў летапісы на кароткія (Супрасльскі (асноўны з кароткіх), Слуцкі (Увараўскі), Нікіфараўскі,Акадэмічны, Віленскі летапісы, летапіс Дуброўскага), складаныя (Румянцаўскі, Красінскага (абодва — асноўныя складаныя), Археалагічнага таварыства, Ціханравава, Рачынскага, Яўрэінаўскі, Патрыяршы), поўныя (Хроніка Быхаўца). Таксама да дакастрычніцкіх прац належала манаграфія А. А. Шахматава «Агляд рускіх летапісных зводаў XIV—XVI вв.» (выд. 1938), адна з частак якой цалкам прысвячалася б.-л. летапісам.
 
'''...'''