Кашталян: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
interwiki
др вырашэнне неадназмачнасцяў using AWB (7794)
Радок 3:
Выконваў функцыі кіраўніка замка, адказнага за спраўнае ўтрыманне замка, гарнізона і абслуговага персанала, і кіраўніка тэрыторыяй, адказнага за яе бяспеку і абарону, збор падаткаў і даніны, ажыццяўленне судовай улады.
 
У сярэднявечнай [[Польшча|Польшчы]] назва ''kasztelan'' з'явілася ў [[12 ст.]] У [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]], уключаючы і [[Вялікае княства Літоўскае]], пасада кашталяна з часам стала ганаровым тытулам. Пры [[паспалітае рушэнне|паспалітым рушэнні]] кашталян камандаваў шляхтай свайго [[павет]]а або [[Ваяводства|ваяводства]] падчас паходу. Першапачаткова ў ВКЛ подобныя функцыі выконвалі старосты або намеснікі, значная частка якіх паступова пад польскім уплывам пачала звацца кашталянамі, а меншая ваяводамі.
 
Кашталяны прымалі ўдзел у паседжаннях каралеўскай рады — [[сенатСенат, Польшча|сената]]а. Сярод кашталянаў усталявалася строгая іерархія, у адпаведнасці з якой яны займалі месцы ў сенаце (побач з [[ваявода]]мі). Самым старэйшым быў [[кракаў]]скі кашталян. За ім кашталяны [[познань]]скі, [[Вільня|віленскі]] і [[Трокі|троцкі]]. Далей паводле іерархіі ішлі {{вызн2|1=крэславыя кашталяны}}, якія прымалі удзел у паседжаннях седзячы ў крэслах — [[сандамір]]скі, [[каліш]]скі, [[Жмудзь|жмудскі]], [[кіеў]]скі, [[львоў]]скі, [[валынь|валынскі]] і іншыя. Меней ушанаваныя кашталяны [[радам]]скі, [[хелм]]скі, [[Варшава|варшаўскі]] і іншыя засядалі на так званым шэрым канцы на лаўках у сцен.
 
У ВКЛ кашталянскія пасады займалі, як правіла, прадстаўнікі магнацкіх родаў [[Радзівілы|Радзівілаў]], [[Тышкевічы|Тышкевічаў]], [[Хадкевічы|Хадкевічаў]], [[Гальшанскія|Гальшанскіх]].
Радок 17:
[[Катэгорыя:Гісторыя Літвы]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Польшчы]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Украіны ]]
[[Катэгорыя:Пасады]]
[[Катэгорыя:Тытулы]]