Андрэй (Крыт): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: чэстар → чэстэр using AWB (7893)
др вырашэнне неадназмачнасцяў using AWB (7794)
Радок 1:
'''Андрэй''', свецк. '''Аляксандр КРЫТ''' ({{ДН|3|7|1901}}, Мінская губерня — {{ДС|21|5|1983}}) — праваслаўны святар, іерарх [[БАПЦ|Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы]] (БАПЦ), рэлігійны і грамадскі дзеяч беларускага замежжа.
 
Нарадзіўся на Стаўбцоўшчыне ў сям'і праваслаўных беларусаў. Верагодна, удзельнік [[Польская абарончая вайна 1939|Польскай абарончай вайны 1939]]. У гады Другой сусветнай вайны ўдзельнічаў у беларускіх грамадска-палітычных і культурных арганізацыях. З вясны 1941 член управы [[Беларускі камітэт самапомачы|Беларускага камітэту самапомачы]] ў [[Берлін]]е, з верасня 1941 — супрацоўнік [[Ф. Акінчыц]]а ў Вустраўскай школе прапагандыстаў (пад Берлінам). Застаўся ў эміграцыі. З пачатку 1950-х гадоў жыў у [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]]. Рукапаложаны ў сан святара 25.6.1950. Сябра [[ЗБВБ|Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі]]. З сярэдзіны 1950-х гадоў браў удзел у арганізацыі беларускага царкоўна-рэлігійнага жыцця ў эміграцыі. Адзін з ініцыятараў і заснавальнікаў парафіі БАПЦ у г. [[Брэдфард]]. Працаваў адміністратарам Беларускага грамадска-царкоўнага дома. Адпраўляў багаслужэнні для беларускіх вернікаў у [[Бірмінгем]]е, [[Кембрыдж]]ы, [[Лондан]]е. У [[Манчэстэр]]ы адначасова са святарскай службай выкладаў Закон Божы для беларускіх дзяцей у суботняй школе. Старшыня вікарыяльнай управы БАПЦ у Вялікабрытаніі. З лютага 1961 — у [[ЗША]]. Рукапаложаны ў сан епіскапа 15.2.1968. У 1970 абраны кіраўніком епархіі БАПЦ у Паўночнай Амерыцы, з 1971 — першы іерарх БАПЦ у эміграцыі. Адміністраваў і выконваў святарскія абавязкі ў прыходзе Жыровіцкай Божай Маці ў [[Горад Кліўленд|Кліўлендзе]]зе ([[штат Агаё]]). Удзельнік 2-га сабора БАПЦ (Гайленд-Парк, штат Нью-Джэрсі, 27-29.5.1972). На саборы абраны старшынёй прэзідыума. Пахаваны на беларускіх могілках у Гайленд-Парку ([[штат Нью-Ёрк]]).
 
== Літаратура ==