Давыд Ігаравіч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: Ў → У, Радос → Родас (2) using AWB (7893)
др вырашэнне неадназмачнасцяў using AWB (7794)
Радок 3:
{{вызнч|1=Давыд Ігаравіч}} (~[[1055]] – [[25 ліпеня]] [[1113]]), [[Князі дарагабужскія (на Гарыні)|кн. дарагабужскі]] (?-[[1080]]; [[1085]]-[[1087]]; [[1099]]-[[1113]]), [[Князі тмутараканскія|кн. тмутараканскі]] (1080–[[1082]]), [[Князі ўладзіміра-валынскія|кн. уладзіміра-валынскі]] ([[1087]]-1099). Сын [[Ігар Яраславіч|Ігара Яраславіча]] і [[Кунігунда Арламюндская|Кунігунды]], дачкі графа [[Ота II Арламюндскі|Ота II Арламюндскага]]. Жанаты на дачке [[Уладзіслаў I Герман|Уладзіслава I Германа]].
 
У [[1080]] Д.І. незадаволены сваім [[Дарагабужскае княства (на Гарыні)|дарагабужскім удзелам]], разам з [[Валадар Расціславіч Перамышльскі|Валадаром Расціславічам]], захапіў [[Тмутараканскае княства]] выгнаўшы [[Рацібор (пасаднік тмутараканскі)|Рацібора]] - пасадніка [[Усевалад Яраславіч|Усевалада Яраславіча]]. Некалькі гадоў Д.І. і Валадар княжылі ў [[Тмутаракань|Тмутаракані]], дзе да іх далучыўся Валадараў брат – [[Васілька Расціславіч Церабоўльскі|Васілька Расціславіч]], пакуль у [[1082]] з [[Візантыя|Візантыі]] (з [[Востраў Родас|в. Родас]]) не вярнуўся [[Алег Святаславіч]], які заняў Тмутаракань, перабіў [[Хазары|хазараў]] забіўшых яго брата [[Раман Святаславіч|Рамана]], а Д.І., Валадара і Васільку адпусціў. У [[1084]] Д.І. зноў з Валадаром і Васількам захапілі [[Уладзімір-Валынскі]], але калі з войскам падыйшоў [[Уладзімір Усеваладавіч|Уладзімір Манамах]] збеглі адтуль. Тады Д.І. з дружынай пайшоў да вусця [[Рака Днепр|Дняпра]], захапіў [[Горад Алешша|Алешша]] дзе рабаваў караваны візантыйскіх суднаў, ідучых з [[Кіеў|Кіева]]. Усевалад Яраславіч, якому Д.І. даводзіўся пляменнікам, жадаючы спыніць разбоі паслаў на яго войска, якое запапіўшы прывяло Д.І. у Кіеў дзе Усевалад Яраславіч надаў пляменніку [[Дарагабуж (Гошчанскі раён, Ровенская вобласць, Украіна)|Дарагабуж]] (на [[Рака Гарынь|р. Гарынь]]) – яго папярэднюю воласць, а пасля смерці [[Яраполк Ізяславіч|Яраполка Ізяславіча]] дадаў Уладзімір-Валынскі.
 
У [[1097]] Д.І. удзельнічаў у [[I з'езд у Любечы|з'езде ў Любечы]], пасля разам з [[Святополк Ізяславіч|Святополкам Ізяславічам]] адправіўся ў Кіеў. Тут некаторыя [[баяры]] сталі намаўляць Д.І. на Васілька Расціславіча. Д.І. паверыў хлуслівым паклёпам, а потым упэўніў і недаверлівага Святаполка, што Васілька яму вораг. Змовіўшыся, Святаполк і Д.І. запрасілі Васілька на княжы двор у Кіеў. Тут Васілька схапілі, скавалі падвойнымі ланцугамі і прыставілі вартавога на ноч. У наступную ноч слугі Д.І. перавезлі Васілька ў [[Белгарад (Кіеўская вобласць)|Белгарад]] і там асляпілі, а потым адвезлі ў зняволенне ва Уладзімір-Валынскі.