Вяземскае княства: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вырашэнне неадназмачнасцяў using AWB (7794)
Радок 1:
'''Вяземскае княства''' - феадальная дзяржава ў верхнім цячэнні [[Рака Дняпро|Дняпра]] і
[[Рака Угра|Угры]]. Вылучылася са складу [[Смаленскае княства|Смаленскага княства]] ў [[1239]] г. (паводле іншых меркаванняў, у [[1219]] г.), калі [[Горад Вязьма|Вязьма]] была аддадзена ў валоданне князю Андрэю Уладзіміравічу Доўгай Руцэ, які стаў родапачынальнікам князёў [[Вяземскія|Вяземскіх]]. У склад Вяземскага княства, магчыма, уваходзіў [[Дарагабуж]] (ёсць меркаванне, што, наадварот, [[Горад Вязьма|Вязьма]] да свайго вылучэння належала Дарагабужскаму ўдзелу). У [[1300]] г. князь [[Андрэй Міхайлавіч Вяземскі]] дапамог дарагабужцам перамагчы смаленскага князя [[Аляксандр Глебавіч|Аляксандра Глебавіча]]. Удалейшым вяземскія князі зноў трапілі ў залежнасць ад [[Смаленскае княства|Смаленскага княства]]. Княствам сумесна кіравалі 2 дынастыі з прадстаўнікоў смаленскай галіны князёў і мясцовых вяземскіх уладароў. У пачатку [[XV ст.]] пачалася барацьба за Вяземскае княства паміж [[ВКЛ]] і [[Вялікае княства Маскоўскае|Вялікім княствам Маскоўскім]]. У [[1403]] г. горад раптоўна захапіў мсціслаўскі князь [[Лугвен Альгердавіч]]. Пад уладай [[ВКЛ]] вяземскія князі захавалі свае ўладанні. Масква па-ранейшаму імкнулася распаўсюдзіць свой уплыў на [[Горад Вязьма|Вязьму]], але паходы [[1406]], [[1408]], [[1445]] гадоў былі безвыніковыя. Паводле [[Дагавор 1449|дагавора 1449]] г. рускія землі падзелены на сферы ўплыву [[ВКЛ]] і [[Вялікае княства Маскоўскае|Вялікага княства Маскоўскага]], [[Вязьма]] была прызнана за [[ВКЛ]]. Адразу пасля далучэння да [[ВКЛ]] Вяземскага і [[Смаленскае княства|Смаленскага]] княстваў, усталявання ўлады вялікага князя ВКЛ над [[Вярхоўскія княствы|Вярхоўскімі княствамі]] была створана сістэма кіравання шэрагам перыферыйных княстваў і ўладанняў, на чале якой стаяў смаленскі намеснік. Вяземскія князі са сваімі баярамі і слугамі ўваходзілі ў склад смаленскага апалчэння, падпарадкоўваліся ў ваенных адносінах смаленскаму намесніку і сплачвалі штогадова асобы падатак — [[Пасошчына|пасошчыну]], якая паступала ў смаленскую скарбніцу. Вяземскае княства амаль стагоддзе вызначала ўсходнюю граніцу [[ВКЛ]]. Яго межы на захадзе дасягалі вярхоўяў [[Рака Дняпро|Дняпра]], на усходзе, відаць, заходзілі за [[Рака Гжаць|р. Гжаць]], на поўначы уключалі ў свой склад горад [[Хлепень]] на [[Рака Вазуза|р. Вазуза]] і амаль што даходзілі да [[Рака Волга|Волгі]]. Паўднёвую граніцу Вяземскага княства ўтварала [[Рака Угра|рака Угра]]. Землеўладальнікамі ў княстве былі не толькі прадстаўнікі мясцовых родаў, але і прышлыя. Шэрагам вяземскіх валасцей валодалі князі [[Род Глінскіх|Глінскія]] ([[Тур'е]], [[Судзілаў]], [[Шацельшча]]). Пану Івану Хадкевічу належала хлепеньская воласць Рагачоў. 3 [[1487]] г. Расійская дзяржава пачала ажыццяўляць арганізаваны ваенны націск на Вяземскае княства. Аднак на маскоўскі бок перайшоў толькі адзін князь Андрэй Юр'евіч — дробны вяземскі землеўладальнік. Іншыя вяземскія князі, на чале са старэйшым князем Міхаілам Дзмітрыевічам, засталіся верныя свайму гаспадару. Зімой [[1492]] — [[1493]] гг. маскоўскае войска (5 палкоў) на чале з Данілам Шчанём захапіла [[Вязьма|Вязьму]]. Шмат вяземскіх князёў трапіла ў палон і было адвезена ў Маскву, а потым, пасля прынесенай прысягі, размеркавана як памешчыкі ў далёкія рэгіёны. Тыя вяземскія князі, што ўратаваліся ([[Жылінскія]], [[Казлоўскія]], [[Крашынскія]]), атрымалі новыя ўладанні і пасады ў межах [[ВКЛ]]. [[3 мая]] [[1495]] г. у Вязьме з'явіўся маскоўскі намеснік. Былое Вяземскае княства ў складзе Расійскай дзяржавы было пераўтворана ў край памеснага землеўладання.
 
== Літаратура ==