Давыд Ігаравіч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вырашэнне неадназмачнасцяў using AWB (7794)
др вырашэнне неадназмачнасцяў using AWB (7794)
Радок 19:
Святаполк адразу жа паслаў супраць Д.І. свайго ваяводу [[Пуцята (ваявода кіеўскі)|Пуцяту]]. Пуцята прыйшоў да [[Луцк]]а і тут злучыўся са [[Святаслаў Давыдавіч Чарнігаўскі|Святаславам Давыдавічам]]. Яны разам пайшлі да Уладзімір-Валынскага і [[5 жніўня]] раптоўна напалі на яго, калі ніхто іх не чакаў, а самаго Д.І. не было, і прыняліся секчы ўсіх, хто трапляўся на шляху. Гараджане выскачылі з-за сценаў і таксама пачалі секчы ваяроў Д.І. Святаслаў і Пуцята пасадзілі ва Уладзімір-Валыскім пасадніка [[Васіль, пасаднік уладзіміра-валынскі)|Васіля]] і пайшлі кожны ў свой горад. Д.І. зноў пабег у стэп да Баняка, разам з ім і са мноствам полаўцаў вярнуўся на [[Русь]] і аблажыў Святаслава ў Луцку. Святаслаў, бачачы, што не можа супрацьстаяць такому вялікаму войску, заключыў з Д.І. мір і з'ехаў да бацькі ў [[Чарнігаў]]. Д.І. заняў Луцк, зараз жа пайшоў на Уладзімір-Валынскі, пасадніка Васіля прагнаў, заняў горад і сеў у ім княжыць.
 
У [[Жнівень|жніўні]] 1100 на [[I з'езд ў Віцічаве|з'езде ў Віцічаве]] сустрэліся Святаполк, Уладзімір, Давыд і Алег Святаславічы. Князі дамовіліся паміж сабою, што не прабачаць Д.І. яго падступства. Праз 20 дзён князі зноў [[II з'езд ў Віцічаве|з'ехаліся ў Віцічаве]], і прыйшоў да іх Д.І. Князі стаялі кожны са сваёй дружынай, а Д.І. сядзеў убаку, таму што князі не дапусцілі яго да сабе. Затым, параіўшыся, князі паслалі да Д.І. кожны сваіх баяраў, тыя казалі: ''"Вось, што гавораць табе браты: не жадаем даваць табе Уладзіміра, таму што ты ўсадзіў нож у нас, чаго не было ў Рускай зямлі. Мы цябе не чапаем і ніякага зла табе не робім - ідзі ў Бужск і сядзі там, а Уладзімір аддасць Святаполк сыну свайму Яраславу"''. Д.І. з'ехаў у Бужск да якога яму дадалі [[Горад Астрог|Астрог]], [[Дубна (Ровенская вобласць, Украіна)|Дубна]], [[Чартарыйск]] і 400 грыўняў срэбра, а Святаполк дадаў яму яшчэ Дарагабуж - папярэднюю яго воласць. У [[1111]] удзельнічаў у вялікім паходзе супраць полаўчаў за [[Рака Дон|Дон]]. Пахаваны ў Кіеве, у [[Царква Багародзіцы (Кіеў)|царкве св. Багародзіцы]]. Спадчыну Д.І., Дарагабуж, Бужск, Астрог, Дубна і Чартарыйск, атрымаў Яраслаў Святаполчыч кн. уладзіміра-валынскі. <!--Даведаўся толькі што, высновы, ці былі ў яго сыны, рабіце самі.-->
 
==Літаратура==